Астравеччына

Храмы і рэлігійныя аб'екты

02.12.2025

Астравец - горад з глыбокімі духоўнымі традыцыямі, дзе на працягу стагоддзяў мірна суіснавалі розныя канфесіі. Рэлігійныя аб'екты горада не толькі выконваюць важную духоўную місію, але і з'яўляюцца значнымі помнікамі архітэктуры, культуры і гісторыі рэгіёна.

Храмы і рэлігійныя аб'екты Астраўца - гэта важная частка культурнага ландшафту рэгіёну. Яны нагадваюць пра багатую гісторыю краю, шматвяковую духоўнасць і каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць жыхароў горада. Наведванне гэтых мясцін дазваляе глыбей зразумець культурную ідэнтычнасць Астраўца і адчуць яго асаблівую атмасферу.

Сёння рэлігійныя аб'екты Астраўца актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада. Яны з'яўляюцца цэнтрамі не толькі веры, але і культуры: тут ладзяцца дабрачынныя мерапрыемствы, адукацыйныя сустрэчы, канцэрты духоўнай музыкі, святочныя праграмы для дзяцей і моладзі. Такое ўзаемадзеянне царквы і грамадства дапамагае захоўваць духоўную спадчыну і фармаваць атмасферу добрасуседства і ўзаемаразумення.

26.144429 | 54.687087

Касцёл Святой Тройцы ў аг. Гервяты

Касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі, вышыня званіцы - 61 метр. Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх культавых збудаванняў.

54.800623 | 25.882994

Касцёл Ушэсця Святога Крыжа

Аднанефны, двухвежавы з пяціграннай апсідай (з паўночнага боку прыбудавана сакрысція). Каменны храм мае сіметрычна-восевую падоўжаную кампазіцыю.

54.814078 | 26.164456

Касцёл Святога Міхала Арханёла

Касцёл узведзены ў 1653 г. згодна з праектам віленскага архітэктара – бельгійца Крыштофа Пэнса, на месцы старога драўлянага храма.

54.759094 | 25.959409

Капліца Святой Філамены

1 ліпеня 2021 г. біскуп Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч падпісаў указ аб вяртанні капліцы ў аг. Варона яе гістарычнай назвы Святой Філамены.

54.857416 | 25.882215

Касцёл Нараджэння Багародзіцы

Верхнія васьмігранныя ярусы вежаў завершаны астраверхімі шатрамі. Двухсхільны дах трансепта больш нізкі, чым асноўны, і адпавядае па вышыні такому жа даху над уваходным чатырохкалонным ганкам. Нарастанне вышыні дахаў, рамантычныя завяршэннi вежаў, надаюць маляўнічасць і разнастайнасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі.

54.615715 | 25.954179

Касцёл Святых Космы і Даміяна

Пабудаваны ў 1785-1787 гг. з цэглы, на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву. Касцёл дзейнічае.

54.611473 | 25.946267

Касцёл Ушэсця Святога Крыжа ў г. Астраўцы

Архітэктоніка - гэта класічная крыжовая базіліка, складзеная з жоўтай цэглы, якая атрымала развіццё ў будаўніцтве Беларусі на мяжы XIX-XX ст.

54.839971 | 26.062591

Касцёл Святога Георгія

Згодна з архітэктурна-мастацкімi характарыстыкамi, існуючы касцёл пабудаваны ў канцы XVIII ст., а ў пачатку XX ст. рэканструяваны.
Экспарт: