Касцёл двухвежавы, аднанефны. У дэкаратыўным строі, сканцэнтраваным на паверхні сцен цэнтральнага аб'ёму, дамінуюць бела-блакітныя стуккавыя барэльефы з выявамі святых і пышны раслінны арнамент, які аб'ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае пластычнае цэлае. Асаблівым багатым дэкорам адрозніваецца двух'ярусны галоўны алтар з вітымі калонамі. Амбон, упрыгожаны пазалочаным раслінным арнаментам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжэстоўскіх. Балдахін драўляны, разьбяны, у выглядзе кароны.
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.