Невысокія бакавыя галерэі надаюць будынку выгляд базілікі. Сцены не абабітыя, але завершаны карнізам з разьбянымі «подзорамі». Арыгінальнае рашэнне мае ўваходны ганак у выглядзе двухсхільнага падстрэшка на драўляных кансольных апорах з падкосамі.Праваслаўную стылістыку храму надае надбудаванае над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з цыбулевіднай галоўкай.Архіўныя і бібліяграфічныя звесткі пра царкву старавераў вельмі бедныя.
Па некаторых звестках, царква ва ўрочышчы Стрыпішкі была пабудавана ў XVIII ст. У другой палове ХІХ ст. храм быў часткова перабудаваны.Паводле архіўных дакументаў, Стрыпішская абшчына заснавана ў 1893 г. У 1910 г. была пабудавана новая драўляная царква, якая захавалася да нашага часу. У 1920- 30-я гг. царква дзейнічала.
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.