Карткавыя каталогі і картатэкі раскрываюць змест фондаў бібліятэчнай сістэмы раёна.
Каталогі
Уліковы каталог знаходзіцца ў аддзеле фарміравання бібліятэчнага фонду. Уключае бібліяграфічныя запісы выданняў, якія знаходзяцца ў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, а таксама ў сельскіх бібліятэках.
Алфавітны каталог маецца ў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках і ва ўсіх бібліятэках-філіялах раёна. Уключае ў сабе бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, ілюстрацый, нотных выданняў, электронных дакументаў, размешчаных у алфавітным парадку аўтараў і загалоўкаў. Выданні на беларускай мове выдзелены ў асобны рад.
Картатэкі
Сістэматычная картатэка артыкулаў уключае ў сабе бібліяграфічныя запісы артыкулаў з газет і часопісаў, зборнікаў. Універсальная па зместу раскрывае фонд перыёдыкі бібліятэкі ў галіновым і тэматычным аспекце. Матэрыял размешчаны па “Табліцах бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі”. Матэрыял размяшчаецца ў адваротнай храналогіі. Картатэку вядуць усе бібліятэкі раёна, Астравецкая раённая і дзіцячая бібліятэкі. З 2003 бібліяграфічныя запісы прадастаўлены ў электронным выглядзе ў БД “Аналітыка”.
Краязнаўчая картатэка ўніверсальная па зместу. Уключае бібліяграфічныя апісанні друкаваных выданняў з перыёдыкі і максімальна адлюстроўвае матэрыялы аб Астравецкім раёне і Гродзенскай вобласці.
Электронныя рэсурсы
- Электронны каталог. З 2003 года бібліятэка працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. Электронны каталог уключае бібліяграфічныя запісы на новыя паступленні літаратуры па 3 раздзелах: “Кнігі”, “Аналітыка”, “Краязнаўства”.