У адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры забяспечыць рэалізацыю права жыхароў Астравецкага раёна на бібліятэчнае, інфармацыйнае, даведачна-бібліяграфічнае і сацыякультурнае абслугоўванне.
Прыняць актыўны ўдзел у выкананні планаў мерапрыемстваў у рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024 – 2026 гады, у межах рэспубліканскіх, абласных, галіновых праграм і да Года якасці.
Выканаць асноўныя кантрольныя паказчыкі па колькасці чытачоў, кнігавыдач, наведванняў, аб’ёме платных паслуг, росце заработнай платы, эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Фарміраваць бібліятэчныя фонды ў адпаведнасці з нарматыўна-рэгламентуючымі дакументамі, сацыяльна-эканамічным профілем развіцця раёна і запытамі насельніцтва, забяспечваць іх захаванасць.
Укараняць у практыку работы бібліятэк новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Забяспечваць доступ карыстальнікаў бібліятэк да сусветных інфармацыйных рэсурсаў.
Распрацоўваць і рэалізоўваць творчыя праекты, накіроўваць сацыякультурную работу на павышэнне адукацыйнага ўзроўню і духоўнае развіццё карыстальнікаў.
Ажыццяўляць метадычнае кіраванне бібліятэкамі раёна.
Фарміраваць станоўчы імідж устаноў, пашыраць творчыя сувязі, актыўна супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі.
Прыняць меры па забеспячэнні бібліятэк профільнымі спецыялістамі з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Праводзіць сістэматычную работу з рэзервам кадраў бібліятэкі.
Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу бібліятэк.