Асаблівасці: Архітэктанічна і прапарцыянальна касцёл імітуе ў дрэве формы мураваных каталіцкіх святынь позняга барока. У касцёле ёсць унутраны нартэкс (прытвор) – уваходнае памяшканне, прызначанае для наведвальнікаў, якія не мелі права ўваходзіць у малітоўную залу. Над ім на 2 слупах размешчаны вялікія арганныя хоры і невысокі вонкавы прытвор- бабінец. Уваходныя дзверы аздоблены дэкаратыўнай ашалёўкай. Прасторава- неардынарна пастаўлены 3 драўляныя алтары 18 ст.: галоўны (“Маці Божай Гудагайскай”) – франтальна, бакавыя – (Св.Казіміра і “Сэрца Ісуса”) - пад вуглом. Выкананыя ў стылі класіцызму, яны маюць 2-ярусную пабудову з 2- калонных порцікаў, упрыгожаны драўлянай скульптурай, разным арнаментам, пазалотай. Арган мае выгляд класічнага порціка, аформленага накладной арнаментальнай разьбой у стылі ракако.У галоўным алтары знаходзіцца цудадзейны абраз Дзевы Марыі Шкаплернай (скапіраванай з візантыйскай Мадонны Уладзімірскай у пачатку 17ст., у 1832-м быў перанесены ў фарны касцёл у Ашмянах, у 1906- вернуты ў касцёл).
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.