Мы на тэлебачанні

Для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы і літаратуры ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшоў конкурс-віктарына “Святло роднага слова”. Падлеткі прыпаміналі беларускіх пісьменнікаў і іх творы. Падчас мерапрыемства змаглі прадэманстраваць свае інтэлектуальная і творчыя здольнасці. Была падрыхтавана кніжная выстава “Пра зямлю блізкую і любімую”.