Узнік храм у 1750 годзе — аб гэтым сведчаць гістарычныя дакументы, якія да гэтага часу старанна захоўваюцца ў храме. Першы будынак касцёла пабудаваны яшчэў 1622г. У 1820г. пабудаваны новы, прасторнейшы
драўляны касцёл пад назвай Беззаганнага Пачуцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Вайцеха і мучанікаў. У 1908г. будынак касцёла, які на той момант быў пераўтвораны ў царкву, згарэў. На месцы пагарэлішча у 1912г. была пабудавана каменная царква, якая ў 1914г. была аддадзена католікам. Рэканструкцыя будынка доўжылася з 1914 да 1918г. З тых пор касцёл пачаў функцыянаваць пад назвай Божай Маці Шкаплернай.
Асаблівасці: У час шэрагу гістарычных падзей касцёл часта закрываўся, не працаваў або зноў аднаўляў сваю дзейнасць. Пад час рэканструкцыі зменена арыентацыя алтара на захад. Памяшканне былой царквы стала прэсбітэрыем*, да якога прыбудавалі асноўны зруб-трысцен з арачнымі вокнамі, над уваходам усталявалі хоры з фісгармоніяй. Ля касцёла ўзвялі 4-гранную званніцу, павесілі звон фундацыі Гасперскага і парафіян з надпісам “Няхай голас пранікне ў сэрца грэшніка”.У апошні раз яго адкрылі ў 1991 годзе. За апошняе дзесяцігоддзе мінулага тысячагоддзя храм аднавіўся як духоўна, так і матэрыяльна. Святыню яшчэ раз поўнасцю рэстаўрыравалі
— з Польшчы прыехала спецыяльная брыгада будаўнікоў, вялікую дапамогу матэрыялам і транспартам аказаў мясцовы калгас “Савецкая Беларусь”.
У касцёле знаходзяцца тры алтары. У адным з іх меўся абраз св. Юзафа работы Люцыі Балянкавічовай, напісаны ў 1720 годзе.
*Прэсбітэрый – прастора, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства.
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.