Гісторыя бібліятэчнай сістэмы
З раённай газеты “Астравецкай праўды”
1960-ыя гады
За апошнія гады ў раёне праведзена работа па рацыянальнаму размяшчэнню бібліятэк, умацаванню іх матэрыяльнай базы. Адкрыты сельскія бібліятэкі ў Гудагайскім і Ізабелінскім сельсаветах. Але бібліятэкі яшчэ размешчаны няроўнамерна. У далейшым, дзеля развіцця бібліятэчнай сеткі раёна выканкам раённага Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне пераўтварыць прыклубныя бібліятэкі ў сельскія ў Спондах і Гервятах, адкрыць сельскую бібліятэку ў Міхалішках і сельскі клуб у калгасе імя Янкі Купалы.
Часта заходзяць калгаснікі у Гервяцкую сельскую бібліятэку. Яна вабіць сваёй чысцінёй і ўтульнасцю, тут можна выбраць цікавую кнігу, пачытаць часопіс, паслухаць радыё, на століку акуратна падшытыя ляжаць свежыя газеты. Бібліятэкар Урбановіч Леакадзія кожнаму дапаможа выбраць цікавячаю яго кнігу, раскажа апошнія паведамленні з газет, яна стараецца, каб усё больш людзей заходзіла ў бібліятэку, узрастала колькасць чытачоў.
1970-ыя гады
Адна з найбольш характэрных рыс нашага жыцця — цяга людзей да ведаў, культуры. Гэта добра бачна і ў нашай вёсцы Спонды. Штодзень у бібліятэку заходзяць калгаснікі, вясковая інтэлегенцыя, вучні.
Цікавяцца тэхнічнымі навінкамі, літаратурай аб механізацыі сельскай вытворчасці, мастацкія кнігі. Часта нашы кніганошы дастаўляюць кнігі дадому. Чытаюць людзі палітычную, атэістычную і іншую літаратуру. Усяго ў бібліятэцы 375 чытачоў. Кнігі чытаюць у кожнай сям’і. Наш бібліятэчны фонд — 4200 экзэмпляраў кніг.
Г.Міхневіч,
бібліятэкар Спондаўскай
прыклубнай бібліятэкі
За плённую работу па прапагандзе кнігі, дзейсную падрыхтоўку да ленінскага юбілею Варнянскай сельскай бібліятэцы прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы”. За гэтым прызнаннем крыецца крапатлівая і настойлівая работа яе загадчыцы Тарэсы Янковіч.
Бібліятэкар абслугоўвае не толькі вёску Варняны, але і навакольныя населеныя пункты, яна з’яўляецца апорнай у сельскім Савеце, аказвае дапамогу прыклубным бібліятэкам.
Пры бібліятэцы працуе сем перасовак, 14 кніганош, 5 чытачоў разносяць і чытаюць кнігі жыхарам аддаленых вёсак.
За год кнігавыдача склала 10939 экзэмпляраў. Умелыя адносіны бібліятэкара Тарэсы Янковіч да кожнага наведвальніка, індывідуальная работа з чытачамі прыахвоцілі да кнігі многіх.
Вечар “Тебя как первую любовь, России сердце не забудет”, прысвечаны да 175-годдзя з д.н. Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна падрыхтавалі работнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі.
У праграме вечара — даклад аб жыцці і дзейнасці паэта, віктарына, у якую ўключаны пытанні па біяграфіі А.С.Пушкіна, яго твораў. Потым — мастацкая частка — чытанне лепшых твораў паэта з музыкальным саправаджэннем. Падрыхтаваны сцэны з “Барыса Гадунова” і паэмы “Яўгеній Анегін”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Надзея Капялюш, Галіна Купрыянчык, Людміла Корзун, Святлана Савіч, Тамара Дрэмкова і дырэктар Дома культуры Раман Тарашкевіч.
У раёне дзейнічаюць 45 бібліятэк (пачатак 1970-ыхгг.), з іх дзве раённыя і дзве прафсаюзныя. Кніжны фонд на пачатак года складаў больш 300 000 экзэмпляраў, абслужана каля 19 000 чытачоў, якім выдана амаль 254 000 экзэмпляраў кніг і часопісаў.
Я.Мураўская
заг. раённай бібліятэкі
Бібліятэчныя работнікі раёна прымаюць актыўны ўдзел у выхаванні моладзі. Яны шырока прапагандуюць літаратуру, якая садзейнічае выпрацоўцы ў маладых людзей прынцыпаў сацыялістычнага інтэрнацыяналізму і патрыятызму, высокіх маральных якасцей будаўніка новага грамадства.
Многае робяць па выхаванню моладзі некаторыя бібліятэкары. У прыклад іншым можна паставіць дзейнасць пасялкровай Гудагайскай бібліятэкі, якой загадвае Таіса Рыгораўна Васькоўская, якая з душой адносіцца да даручанай справы, лічыць сваёй першаступеннай задачай паўсядзённае выхаванне моладзі.З гэтай мэтай у бібліятэцы рэгулярна праводзяцца агляды літаратуры, чытальніцкія канферэнцыі, тэматычныя вечары і іншыя мерапрыемствы. Нездарма гэтая бібліятэка носіць назву “Бібліятэка выдатнай работы”.
Неаслабную ўвагу выхаванню моладзі ўдзяляюць і ў Гірскай сельскай бібліятэцы, якой загадвае Антаніна Фамінічна Багачова. Тут умела кіруюць чытаннямі моладзі.
Многа сіл, энергіі прыклала і малады бібліятэкар Ніна Шабкоўская, каб Завельцаўская бібліятэка была сапраўдным ачагом культуры ў вёсцы. Асаблівую ўвагу ў сваёй рабоце яна ўдзяляе прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў сярод маладых працаўнікоў мясцовага калгаса.
Н.Капялюш
заг. чытальнай залы
раённай бібліятэкі
У 1975 годзе ў вёсцы Быстрыца пераабсталявалі на сучасны лад памяшканне, у якім размясціліся сельскі клуб і бібліятэка. З вялікім жаданнем прыходзяць сюды людзі розных узростаў, розных заняткаў. І ў гэтым немалая заслуга загадчыцы бібліятэкі Я.А.Тамашэвіч, якая з стараннем, энтузіязмам выконвае даручаную справу. На любое пытанне чытачоў яна стараецца адказаць дакладна і зразумела, заўсёды ў залежнасці да характару, асаблівасцей чалавека параіць, якую лепш пачытаць кнігу, раскажа, што цікавае надрукавана ў тым ці іншым нумары часопіса. І дзякуючы такім уважлівым яе адносінам, людзі ніколі не пакідаюць бібліятэку незадаволенымі, пакрыўджанымі. Наадварот, яе наведванне прыносіць ім радасць, пачуццё вялікай удзячнасці Тамашэвіч.
Ужо толькі па парадку, які пануе ў бібліятэцы можна з упэўненасцю сказаць, што гаспадарыць тут чалавек па-сапраўднаму захоплены сваёй справай. З густам афармляюцца кніжныя выстаўкі, прысвечаныя важнейшым падзеям, знамянальным юбілеям у жыцці нашай краіны, з уменем падбіраецца для іх матэрыял. На стэлажах кожная кніга на сваім месцы.
Сярод самых актыўных чытачоў Я.А.Тамашэвіч назвала настаўніцу Н.Багачову, загадчыцу ФАПа Г.А.Зубрыцкую, механізатараў калгаса імя Яўсеева М.Статкевіча, І.Тамашэвіча.
Цяпер у сельскай мясцовасці вельмі гарачая пара. Але ўсё роўна пасля напружанага працоўнага дня прыходзяць людзі ў бібліятэку. І гэта — самая вялікая ўзнагарода за працу для Яніны Антонаўны Тамашэвіч.
У бібліятэках увазе чытачоў прапануюцца кніжныя выстаўкі, падборкі кніг на тэмы: “Ахова прыроды — ўсенародная справа”, “Роднай прыродзе — руку дружбы”, “Берагчы прыроду”, “Свет вакол нас”.
Актыўна трэба прапагандаваць сярод чытачоў лепшыя творы аб прыродзе — “Рускі лес” Л.Ляонава, “Аповесць аб лясах” К.Паустоўсакга, “Лясны гаспадар” М.Прышвіна, “Цар-рыба” В.Астаф’ева, “Не страляйце ў белых лебядзей” Б.Васільева…
Вялікую работу па прапагандзе прыродазнаўчых ведаў праводзяць Гірская, Чэхская, Міхалішская, Варонская, Быстрыцкая сельскія бібліятэкі. Тут аформлены пастаянна дзеючыя выстаўкі “Чалавек і прырода”, “Прыродзе нашу любоў і клопат”. Рэкамендуюцца і рэгулярна чытаюцца сярод насельніцтва бібліяграфічныя агляды “Свет вакол нас”, “Ахова прыроды — твой абавязак”, “Па старонках часопісаў “Наука и жизнь”, Вокруг света”. Вельмі ціаква прайшло абмеркаванне кнігі А.Мальдзіса “Астравеччына — край дарагі”.
Работнікі раённай бібліятэкі правялі вусны часопіс “Захаваем спрадвечную спадчыну”. Ён быў арганізаваны для вучняў старэйшых класаў Астравецкай сярэдняй школы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць эстэтычнаму і маральнаму выхаванню падлеткаў. Прешую старонку часопіса вяла бібліятэкар Т.Старавойтава. Яна расказала юнакам і дзяўчатам аб каштоўнасці лясной гаспадаркі, праблемах лясоў, аб грамадскім руху па іх ахове. Прапанаваная ўдзельнікам вуснага часопіса віктарына раскрыла перад імі многія таямніцы прыроды, яе жывёльнага і расліннага свету.
Актыўны ўдзел бібліятэчныя работнікі павінны прымаць у правядзенні ў вызначаныя месяцы года святы прыроды. Да гэтых дзён неабходна падрыхтаваць кніжныя выстаўкі, праводзіць агляды літаратуры, гутаркі спецыялістаў, сустрэчы з перадавікамі вытворчасці, аматарамі-садаводамі. Правядзенне кожнага мерапрыемства павінна мець асноўную мэту — канцэнтраваць увагу чытачоў на неабходнасці пранікнуцца пачуццём асабістай адказнасці для захавання прыроды і яе прымнажэння.
Поспех работы таксама ў многім залежыць ад актыўнай сумеснай дзейнасці бібліятэк з каміссіямі па ахове прыроды, пярвічнымі арганізацыямі таварыстваў “Веды” і аховы прыроды, педагагічнымі калектывамі школ, работнікамі лясной гаспадаркі.
Д.Чэрнушэвіч,
дырэктар цэнтральнай
бібліятэчнай сістэмы раёна
1980-ыя гады
Вясновыя канікулы — час ранішнікаў, конкурсаў, дыспутаў аб цікавых кнігах. У гэты час дзеці амаль штодзённа наведваюць бібліятэку. Для работнікаў бібліятэк гэта вельмі зручны час, каб арганізаваць цікавыя сустрэчы.
Ранішнік “Кніжкіны імяніны” адбыўся ў вучняў малодшых класаў Міхалішскай сярэдняй школы. Вельмі любяць маленькія чытаць, разглядваць прыгожыя малюнкі, таму сустрэча з кнігай заўсёды для іх шчаслівае, радаснае і мудрае свята. Падрыхтавалі агульнымі сіламі літмантаж на тэму — “Наша кніга дзіцячая”. Потым дружна спявалі песні аб Леніне, школе, сябрах, ставілі гумарыстычныя сцэнкі. Вельмі актыўнымі былі вучні 2-га класа.
А вось з 10-класнікамі адбылася сур’ёзная размова. Юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі аповесць В.Быкава “Пайсці і не вярнуцца”.
Хочацца думаць, што такія мерапрыемствы дапамогуць сфарміраваць у нашай моладзі самыя светлыя думкі і пачуцці.
Я.Мяшкова
Загадчыца Міхалішскай
бібліятэкі
Ва ўсіх бібліятэках раёна пачалася падрыхтоўка да 100-годдзя з дня нараджэння выдатных беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Арганізуюцца выстаўкі твораў пісьменнікаў, вядзецца падрыхтоўка да вечароў, прысвечаных гэтым знамянальным датам.
У Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта кніжная выстаўка “Песняры народных дум”. Чытачы цікавяцца творамі пісьменнікаў, якія змешчаны на паліцы пад назвай “Разам з народам, на шчасце народа”. Шмат пішуць аб жыцці беларускіх песняроў нашы сучаснікі Я.Мазалькоў, Я.Шарахоўскі, І.Навуменка. З іх твораў складаецца паліца “Жыццё пісьменнікаў — найцікавейшая кніга”. Карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў кніжная паліца “У сэрцы народным”, на якой змешчаны ўспаміны сучаснікаў, кнігі аб літаратурных музеях пісьменнікаў і аб іншых памятных месцах, звязаных з творчасцю паэтаў. Апошняя паліца выстаўкі пастаянна папаўняецца. На ёй прадстаўлены творы пісьменнікаў, якія сталі лаурэатамі дзяржаўнай прэміі Я.Купалы і Я.Коласа. Гэта раманы І. Шамякіна “Глыбокая плынь” і “Сэрца на далоні”, І.Мележа “Людзі на балоце”, М.Лынькова “Векапомныя дні” і многія іншыя творы беларускіх паэтаў і празаікаў.
Калектыў бібліятэкі сумесна з настаўнікамі Астравецкай сярэдняй школы рыхтуецца да правядзення вечара, прысвечанага юбілею беларускіх песняроў.
Варнянская сельская бібліятэка абслугоўвае 755 чытачоў. У зону абслугоўвання ўваходзяць вёскі Варняны, Больнікі, Слабада. План кнігавыдачы вялікі, аднак ён заўсёды выконваецца. Чытачы актыўна наведваюць бібліятэку, дзе іх сустракае бібліятэкар Яніна Раманаўна Кайрыс.
У бібліятэцы аформлен стэлаж па краязнаўству з кніжнай выстаўкай “Беларусь мая сінявокая”. Спецыяльная паліца адведзена матэрыялам аб Астравеччыне, сваім калгасе, маецца невялікая краязнаўчая картатэка.
Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікае стэлаж “Увага, навінка!”, які адведзен для новай літаратуры. Абнаўляецца ён раз умесяц з аддзела камплектавання.
Арганізаваны бібліятэкі – перасоўкі ў Кярнянах, Больніках і галіновая на малочна-таварным комплексе калгаса імя Чапаева. Загадчыкам галіновай перасоўкі працуе Эдуард Вацлававіч Юркойць. Ён не толькі займаецца выдачай кніг, але і дапамагае арганізоўваць масавыя мерапрыемствы. Пры правядзенні Дня жывёлавода прайшоў адкрыты прагляд галіновых кніг. У чырвоным кутку жывёлагадоўчага комплексу прайшла гутарка “Клопат аб хлебе — справа кожнага”. Цяпер актыў бібліятэкі прымае ўдзел у падрыхтоўцы да свята ўраджаю.
Вялікая ўвга ўдзяляецца масавым мерапрыемствам. Нядаўна прайшлі дзве чытальніцкія канферэнцыі па раманах П.Праскурына “Судьба” і Ул. Цітова “Все смертям назло”, адбыўся выпуск вуснага часопіса “Паэзія ў баі”.
Бібліятэкар стараецца апавясціць чытачоў аб новым паступленні кніг. Групавой інфармацыяй ахоплены праўленне калгаса, калектыў настаўнікаў, аб’яднанне Сельгасхіміі, індывідуальнай — 4 спецыялісты.
Чытачы бібліятэкі — спецыялісты сельскай гаспадаркі, рабочая моладзь калгаса, вучні. Асаблівай папулярнасцю сярод моладзі карыстаюцца часопісы “Нёман”, “Навука і рэлінія”, “Наука и жизнь” і галіновая літаратура. Чытачы — патрабавальныя. Часта Яніна Раманаўна па іх просьбах выкарыстоўвае ўнутрысістэмны абмен. Для хуткага знаходжання патрэбнай кнігі састаўлены алфавітны і сістэматычны каталогі, картатэкі.
Добра адгукаюцца аб Яніне Раманаўне чытачы.
Шырокую разнастайную работу па прапагандзе мастацкай і папулярнай літаратуры па асноўных галінах навукі вядзе сярод насельніцтва аддзел абслугоўвання чытачоў раённай бібліятэкі. Арганізоўваюцца тэматычныя выстаўкі кніг, ладзяцца бібліяграфічныя агляды літаратуры, афармляюцца тэматычныя паліцы кніг. Выкарыстоўваючы ўсе формы і метады работы, аддзел стараецца паўней задаволіць попыт наведвальнікаў, прымаючы да ўвагі індывідуальныя рысы кожнага чытача.
Перш за ўсё арганізуюцца бібліяграфічныя агляды літаратуры сярод насельніцтва. Прайшлі такія агляды для школьнікаў, для дарослых. Яны праводзяцца не толькі ў памяшканні бібліятэкі, але и на прадпрыемствах.
Ужо чацвёрты год у бібліятэцы працуе клуб юнага прававеда. Праведзена шмат пасяджэнняў. Адно з іх прайшло напярэдадні Дня канстытуцыі і называлася “Асноўны закон нашага жыцця”.
С.Камлач
загадчыца аддзела
абслугоўвання чытачоў
цэнтральнай бібліятэкі
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка актыўна ўключылася ў правядзення рэспубліканскай завочнай канферэнцыі чытачоў “Дружба народаў — дружба літаратур”, якая прысвечана 60-годдзю ўтварэння СССР. Тут праведзены тыдні літаратур саюзных рэспублік, абмеркаванне кнігі Ю.Рытхоў “Айвенга”, сумесна з РДК — святва песні і працы, у якім прынялі ўдзел госці са Смаргонскага раёна і Швянчонскага раёна Літоўскай ССР.
С.Міхальчык
Загадчыца Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Яніна Антонаўна Тамашэвіч за поспехі ў камуністычным выхаванні насельніцтва занесена на раённую Дошку гонару, а бібліятэцы, якой яна загадвае, прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы”.
Усе ўстановы культуры ўключыліся ў работу па дастойнай сустрэчы 60-годдзя ўтварэння СССР. У бібліятэках аформлены кніжныя выстаўкі, якія прысвячаюцца юбілею краіны.
На базе Трокеніцкай бібліятэкі працуе даведачна-інфармацыйны цэнтр.
Найлепшых поспехаў у сацыялістычным спаборніцтве дасягнулі сярод бібліятэк — Спондаўская, Быстрыцкая і Петрапольская, дзе бібліятэкарамі працуюць І.Валуевіч, Я.Тамашэвіч, В.Лапінская. Актыўную метадычную і практычныю дапамогу сельскім установам культуры аказваюць работнікі цэнтральнай бібліятэкі Н.Рабцава, П.Кастрова, С.Камлач.
Цікавая кніжная выстаўка, прысвечаная 40-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адкрыта ў Спондаўскай сельскай бібліятэцы.
На ёй шырока дэманструецца літаратура, якая адлюстроўвае суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, пераможныя крокі савецкага воіна-вызваліцеля. Сярод кніг зборнік успамінаў, артыкулаў, нарысаў “Вайна. Народ. Перамога”, кнігі М.Дзімітрава “У імя жыцця”, Г.Куманёва “1941-1945” і многія іншыя, што сведчаць аб тым, якой дарагой цаной было заваявана шчаслівае сёння.
На невялічкім узгорачку, справа ад шашы, калі едзеш з Астраўца на Міхалішкі, у вёсцы Газа стаіць невялічкі будынак. Гэта сельская бібліятэка.
Ніколі не пустуе гэты звычайны просты будынак. Людзі ідуць сюды, каб узяць добрую кнігу, пагартаць свежыя газеты і часопісы, а то і проста наведаць утульны, заўсёды чысты і прывабны куток, дзе ёсў прысвечана кнізе. А можа цягнуцца сюды яшчэ і таму, што гаспадаром бібліятэкі з’яўляецца ўлюблёная ў сваю справу, працавітая і да кожнага чулая загадчыца бібліятэкі Марыя Станіславаўна Янкойць.
У кожным куточку бібліятэкі адчуваецца дзеянне ўмелай, клапатлівай рукі. Акуратныя полкі стэлажоў, шматлікія тэматычныя выстаўкі і паліцы, якія найбольш могуць зацікавіць чытьача. Так, на бачным месцы красуецца паліца “Твае героі, Гродзеншчына”, кідаецца ў вочы падборка літаратуры па атэістычнаму выхаванню, на бачным месцы “Куток механізатара” і “Куток школьніка”, найбольш свежыя выданні мастацкай літаратуры і многае іншае. Усё з густам аформлена, прадумана. Бачна, што тут не сядзяць, як кажуць, склаўшы рукі, а працуюць старанна і з захапленнем.
Установа сама па сабе невялікая. Марыя Янкойць прыйшла ў бібліятэку адразу ж пасля заканчэння Варнянскай дзесяцігодкі. Прадаўжае вучобу далей: паступіла на завочнае аддзяленне ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, які паспяхова закончыла.
Ні на крок не адстае малады спецыяліст ад гарачага тэмпу жыцця. Кожная справа ў руках дзяўчыны спорыцца. Відаць, менавіта такім і павінен быць сельскі бібліятэкар, чалавек, якіт з’яўляецца носьбітам культуры на сяле.
Калі праязджаеш праз вёску Міхалішкі, то непадалёку ад ракі Віліі, можна ўбачыць вялікі цагляны будынак з белымі калонамі. Гэта сельскі Дом культуры. У ім і размясцілася бібліятэка. Адкрываеш дзверы і бачыш вялікі, чыста прыбраны пакой. Усё тут у парадку, роўнымі радкамі стаяць кнігі на стэлажах, кожная з іх размешчана на сваім месцы. У раздзелах бачыш розную літаратуру — мастацкую, навуковую, спартыўную, дзіцячую. Выбар кніг вялікі, усё да тваіх паслуг. А калі ёсць вольны час, можна сесці, пачытаць часопісы, газеты. Вось у такой абстаноўцы працуе маладая дзяўчына Дзіна Голуб.
Стаж работы ў бібліятэкара невялікі — усяго пяць месяцаў. Але яна змагла ўжо заваяваць аўтарытэт у жыхароў вёскі. Калі да яе звярнуцца з пытаннем, яна заўжды дапаможа, параіць. У самой жа Дзіны гэта любоў да кнігі з’явілася даўно, калі яшчэ ў дзяцінстве яна хадзіла да сваёй маці, якая працавала ў бібліятэцы.
Год ад году усё больш цікавіла літаратура. У старэйшых класах пачала займацца ў літаратурным гуртку, дзе яшчэ больш пазнавала пра творчасць таго ці іншага пісьменніка. Стала ўдзельнічаць у літаратурных вечарах, дзе чытала вершы савецкіх паэтаў. І пасля заканчэння школы, не задумваючыся паступае ў Магілёўскі бібліятэчны тэхніукм. Там яна яшчэ больш пазнае пра сваю будучую прафесію. Пачынае спрабаваць пісаць вершы. Пасля заканчэння вучобы прыязджае па размеркаванню ў Астравецкі раён у вёску Міхалішкі.
Тут і пачалося ў Дзіны працоўнае жыццё. Яна адразу актыўна ўключылася ў работу. Разам з мастацкім кіраўніком Дома культуры Аленай Савіч праводзілі розныя тэматычныя вечары, чыталі цікавыя лекцыя пра кнгігі для школьнікаў Міхалішскай сярэдняй школы.
Значна пашырыліся ў цяперашні час абавязкі бібліятэкара. Выдаць і прыняць кнігу — гэта паўсправы. Сучасны бібліятэкар перш за ўсё чалавек, які сам добра ведае літаратуру, арыентуецца ў яе жанрах і відах. Гэта чалавек, які прызваны шырока прапагандаваць і папулярызаваць творы савецкіх аўтараў, знаёміць чытача з літаратурай зарубежных пісьменнікаў. Сучасны бібліятэкар — гэта выхаваўца, у руках якога магутная духоўная зброя.
У Дзіны Голуб стаж работы бібліятэкара не вельмі вялікі. Але жыхары Міхалішскага сельскага Савета яе ведаюць добра, бо часта самі заглядваюць у бібліятэку, а нярэдка і Дзіна прыходзіць у працоўныя калектывы са сваімі прапановамі, лекцыямі, гутаркамі. Такі стыль работы дзяўчыны імпануе людзям і яны часцей і часцей заглядваюць у бібліятэку вёскі Міхалішкі.
Працаўнікі калгаса “Савецкая Беларусь” добра ведаюць Іаланту Францаўну Валуевіч, якая больш дзесяці гадоў загадвае сельскай бібліятэкай у Спондах. І гэта не выпадкова, бо ўся яе работа звязана з хлебаробскімі справамі, выхаваннем моладзі. Кнігалюбы ведаюць яе як нястомнага прапагандыста лепшых твораў рускай і замежнай літаратуры.
Дзякуючы клопатам Іаланты Францаўны, добра ўкамплектаваны фонд бібліятэкі, у якой зараз налічваецца больш 14 тысяч кніг. Ёсць тут што выбраць па густу, таму бібліятэку ахвотна наведваюць каля 700 кнігалюбаў — жыхары Спондаў і навакольных вёсак —Трашчан, Гінкішак, Гаршэвіч. А ветэранам вайны і працы 14 кніганош дастаўляюць літаратуру прама дадому.
У апошнія гады Іаланта Францаўна сумесна з работнікамі Дома культуры, калектывам сярэдняй школы, праўленнем калгаса “Савецкая Беларусь” накіроўвае свае намаганні на маральнае выхаванне моладзі.
Выбару прафесіі, далучэнню да працы дапамагаюць і такія старанна рыхтуемыя ў бібліятэцы мерапрыемствы, як вечары пытанняў і адказаў па пытаннях прафесіянальнай арыентацыі, тэматычныя вечары “Вёска — твой дом і ты яго гаспадар”, “Мы ўсе ў адказе”.
Падрыхтоўка да слаўнага юбілею — 40-годдзя Вялікай Перамогі, шырока выкарыстоўваецца бібліятэкай для патрыятычнага выхавання моладзі. Іаланта Францаўна выступіла ініцыятарам правядзення шэрагу цікавых мерапрыемстваў, такіх, як тэматычныя вечары “Абеліскі мужнасці”, “Гэтых дзён не змоўкне слава”, урок мужнасці “Ці ж можна забыць!”. Вялікую дапамогу бібліятэцы аказваюць былы партызан, заснавальнік мясцовага музея баявой славы Іван Мікітавіч Мартынаў. Ён — абавязковы ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, што праводзяцца сярод моладзі па патрыятычнаму выхаванню.
Актыўная, мэтанакіраваная работа бібліятэкі па маральнаму выхаванню моладзі была б немагчымай без дапамогі шырокага актыву. Яўгенія Валуевіч, Хрысціна Заянчкоўская, Аляксандр Горбаль, Валодзя Шурацкі, сям’я Міхновічаў і многія іншыя — актыўныя памочнікі Іаланты Францаўны ў прапагандзе літаратуры аб сапраўдным гуманізме нашай калектывісцкай маралі.
Ажыўлена бывае кожны дзень у памяшкані цэнтральнай раённай бібліятэкі. Людзі самых розных прафесій і ўзростаў, хто пасябраваў з кнігай накіроўваюцца сюды, каб узяць новы томік вершаў любімага паэта ці гістарычны раман, цікавую кнігу аб родным краі.
Значна павялічваецца колькасць наведвальнікаў у выхадныя дні. Не выключэннем у гэтых адносінах была і мінулая нядзеля. Да таго ж нашы чытачы былі праінфармаваны аб тым, што ў бібліятэцы праводзіцца выстаўка-прагляд новых кніг, таму яны з асаблівым задавальненнем наведаліся сюды.
Такія выстаўкі-прагляды сталі ўжо ў нас традыцыйнымі. Праводзяцца яны па меры паступлення новай літаратуры, якую нашы работнікі спецыяльна падбіраюць па раздзелах і прапануюць увазе шматлікіх наведвальнікаў. Вялікай папулярнасцю ў нашых наведвальнікаў заўсёды карыстаюцца як творы мастацкай літаратуры, так і спецыяльныя выданні па тых ці іншых выданнях, у залежнасці ад густу і схільнасці чытачоў.
Работнікі бібліятэкі з належным стараннем адносяца заўсёды да падрыхтоўкі і правядзення кожнай такой выстаўкі прагляду. Адказвае за гэты важны ўчастак старэйшы бібліёграф С.Б.Кірылава.
Ёсць у Гудагаі такі чалавек, якога людзі пачціва завуць Марыяй Віктраўнай. Гэта загадчыца бібліятэкі М.В.Саковіч.
Тыя, хто праязджаў праз вёску Гудагай гадоў дзесяць назад, запомніў, напэўна, ля перакрыжавання вуліц сіні дом з двумя драўлянымі калонамі-падпоркамі на ганку. Ён выглядаў архаізмам Гудагая. Сама па сабе навязвалася сумная думка: “Наскрозь прадзімаецца вятрамі”. Гэта і была бібліятэка, дзе ў 1974 годзе пачынала працаваць Марыя Саковіч.
Настойлівасць і старанне маладога работніка прыкмецілі ў раённай бібліятэцы, аказалі падтрымук. У новым памяшканні, адведзеным пад бібліятэку 3 гады назад, сваімі рукамі і па сваіх задумах размясціла яна вялікае багацце — каля 6000 кніг. Гадавая кнігавыдача ў апошні час складае 11412 экз. у год, колькасць чытачоў 554 чалавекі. У кожным з чатырох пакояў, адзін з якіх чытальная зала, выстаўкі кніжных навінак, падборкі да юбілейных дат, парады наведвальнікам. Немагчыма тут “закапацца” у пошуку патрэбнай кнігі дзякуючы сістэматычнаму каталогу, які бездакорны ва ўсіх адносінах. Афармленне стэлажоў, удалая кампаноўка, максімальная нагляднасць сведчаць аб тым, што загадчыца творчы чалавек, узброена ведамаі і надзелена густам.
Гудагайская бібліятэка адна з лепшых у раёне і ўдастоена звання “Бібліятэкар выдатнай работы”.
У наш час асаблівай увагі патрабуюць да сябе пытанні міжнацыянальных адносін. У яднанні народаў нашай многанацыянальнай краіны вялікае значэнне мае літаратура. Кнігі, перыядычныя ывданні дапамагаюць пазнаць дасягненні брацкіх народаў, іх культуру, духоўныя здабыткі. З улікам гэтага будуе сваю работу калектыў Астравецкай цэнтральнай бібліятэкі. Ён устанавіў і падтрымлівае сувязі з Швяночонскай цэнтральнай бібліятэкай Літоўскай ССР і літоўсмкімі аматараамі кнігі, з іх дапамогай пашырае задавальненне чытацкага попыту на выданні на літоўскай мове.
Супрацоўнікі Швянчонскай бібліятэкі перадалі 280 экзэмпляраў кніг літоўскіх выдавецтваў у сельскія бібліятэкі беларускіх вёсак Гервяты, Рымдзюны і Гіры, у якіх пражывае пэўная колькасць літоўскага насельніцтва. Сюды ж паступілі і 274 экзэмпляры кнігі літоўскіх пісьменнікаў. Гэта літаратура была закуплена ў кніжных магазінах.
Выданні на літоўскай мове ў гэтых бібліятэках выдзелены на асобных паліцах. Побач з імі ёсць пераклады твораў літоўскіх піьсьменнікаў на рускую і беларускую мову, кнігі для дзяцей. З перыядычных выданняў бібліятэкі атрымліваюць газеты брацкай Літвы — “Сялянская газета”, “Камсамольская праўда”, “Савецкая Літва”, часопісы “Савецкая жанчына”, сатырычны “Шлуота”.
Добрыя ўмовы для чытачоў створаны ў Гірскай сельскай бібліятэцы (загадчыца Г.Б.Саламаціна), паслугамі якой карыстаюцца 502 жыхары. У двух добра абсталяваных пакоях сабраны перыядычныя выданні, каля 10 000 кніг, у ліку якіх 470 на літоўскай мове. Тут ёсць “Літоўская савецкая энцыклапедыя” у 12т., “Руска-літоўскі слоўнік”. У бягучым годзе літоўскія выданні бралі з фондаў бібліятэкі 28 чытачоў.
Утульна ў Рымдзюнскай сельскай бібліятэцы, якой загадвае М.М.Пашкявічэне. Сама яна беларуска, а муж літовец, працуе механізатарам у калгасе “Рассвет”. Ветліва сустракае яна сваіх чытачоў — літоўцаў і беларусаў. Для бібліятэкі куплен прасторны дом, пасля рамонту ў ім будуць асолбныя памяшканні для чытальнай залы, работы аматарскіх аб’яднанняў, раскрыцця кніжных багаццяў.
Знаёмства з фармулярамі чытачоў Гервяцкай сельскай бібліятэкі, а іх звыш 600, паказала, што актыўнымі сярод іх з’яўляюцца многія літоўцы. Гэта шафёр С.І.Рэміс, механізатар А.І.Сыс, бухгалтар В.С.Мізей, вучань Р.С.Мосевіч і іншыя.
На працягу бягучага года ў бібліятэках будзе вывучацца і аналізавацца попыт на выданні на літоўскай мове, на творы літоўскіх пісьменнікаў з мэтай удасканалення работы па якаснаму камплектаванню фондаў.
С.Міхальчык
Святочны выгляд набыла бібліятэка, дзякуючы старанням Яніны Іванаўны Пясляк, у вёсцы Смілгі напярэдадні свята “Усёй сям’ёй у бібліятэку”.
У гэты дзень самыя чтаючыя сем’і сабраліся ў бібліятэцы — Анімуцкія, Налівайкі, Душкелы, Песлякі. Дзеці — малявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах. Дарослыя ж у гэты час уважліва слухалі бібліятэкара Я.І.Пясляк, якая рэкламавала літаратуру для дому, для сям’і. Правяла яна і гутарку: “Мы і наша сям’я”, у час якой прысутныя абмяняліся думкамі аб сямейнай дыпламатыі, прадэманстравалі свае кулінарныя веды, абмеркавалім творы дзіцячых пісьменнікаў. Таты гулялі ў шашкі. А ў заканчэнні разам з дзецьмі успомнілі цудоўную гульню “Каравай, каравай…”. Весела было ўсім.
Цэнтрам для кніг, для аматараў чытання жыхароў вёскі Варона стала сельская бібліятэка. У невялікай чытальнай зале наведвальнікаў звычайна няшмат. Днём пасля заняткаў прыбягаюць дзеці. Ім бібліятэкар, Марыя Станіславаўна Янкойць, асабліва рада. Кожнаму юнаму чытачу стараецца прапанаваць кнігі па іх густу. Больш за ўсё дзяцей захапляе “Почемучка” — своеасаблівая энцыклапедыя для малодшых школьнікаў, якім хочацца ведаць аб усім на свеце, якія бясконца задаюць свае пытанні: “Як, чаму, навошта?”
Аматары казак працуюць у бібліятэцы над сваімі вырабамі з паперы, пластыліну, іншых матэрыялаў. Цэлы казачны куток зрабілі сваімі рукамі дзеці. Менавіта для іх пастаянна бібліятэкар арганізоўвае выстаўкі кніг “ У свеце казак”. Усе разам змайстравалі яны казачны каляндар.
А юныя мастакі малююць і пакідаюць у дар бібліятэцы свае творы. Марыя Станіславаўна імі вкльмі ганарыцца. І сапраўды — каго толькі не сустрэнеш на малюнках — перасанажаў “Залатога ключыка”, “Трох парасят”, “Курачкі – рабы”, “Рэпкі”, іншых казак, якія так любяць чытаць дзеці.
Ва ўсім адчувалася зацікаўленасць бібліятэкара ў сваёй рабоце. Экспрэс-выстаўка аднаго твора пад назвай “У новым нумары часопіса” дае магчымасць шырокаму колу чытачоў пазнаёміцца з навінкамі друку. Новыя паступленні займаюць сваё звычайнае месца на выстаўцы-аглядзе “Увага, навінка!”.
Асаблівае значэнне надае Марыя Станіславаўна выхаванню ў чытачоў любві да роднай старонкі. Калгаснае жыцццё знаходзіць сваё адлюстраванне ў спецыяльных газетных выпусках, якія рыхтуе бібліятэкар.Зараз ідзе збор матэрыялаў джля стварэння летапісу калгаса. Шмат мерапрыемстваў было праведзена ў бібліятэцы напярэдадні 70-годдзя з дня ўтварэння БССР і Кампартыі Беларусі. Гэта — віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”, агляд літаратуры Сцежка ў роденую прыроду”, абмеркавання кнігі Д.Слаўковіча “Я вярнуся, мама”, вечар “Крынічка ў лузе, і ў небе — жаўрук”. Праводзіліся яны з асаблівай цікаўнасцю Марыі Станіславаўны, бо да гэтага часу яна марыць сабраць ў сваёй бібліятэцы вырабы народнай творчасці роднага краю.
1990-ыя гады
1992-ы год — год юбілея народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У багатай літаратурнай спадчыне, якую яны нам пакінулі, шмат твораў адрасаваны дзецям. Сярод іх — апавяданні, вершы, народныя казкі і паэмы.
Дзіцячая бібліятэка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.
Дзейнічае кніжная выстаўка “Ганарыцца імі Беларусь”, у кінатэатры “Кастрычнік” праведзены літаратурны вечар на тэму: “Спявай, цвіці купалаўская ліра”.
2-га ліпеня ў піянерскім лагеры “Ластаўка” адбыўся дзень беларускай кнігі, які праводзілі нашай бібліятэкі. Была гутарка аб жыцці і творчасці пісьменнікаў, бібліяграфічны агляд іх твораў, конкурс — “Разам складаем вершы”, віктарына — казкі Коласа. Дзеці чыталі вершы “Алеся”, “Дуб”, “Хлопчык і лётчык. Была паказана інсцэніроўка па апавяданню Я.Коласа “Рыбакі”. Дзецям цімкава было ўбачыць, якое здарэнне адбылося з хлопчыкамі ўлетку. Артыстамі былі актыўныя чытачы нашай бібліятэкі: Вольга Гладкая, Алёша Ляховіч, Алёна Сянюць, Святлана Свіла.
Па плану бібліятэкі рыхтуецца літаратурнае свята, прысвечанае Якубу Коласу.
Т.Кісель
супрацоўніца дзіцячай
бібліятэкі
Складаныя часы перажывае наша грамадства. Шмат няпростых праблем узнікла і перад установамі культуры раёна. Ва ўмовах дэфіцыту, росту цэн яны адчуваюць недахоп неабходных фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Гэта накладвае адбітак на іх дзейнасць.
З мэтай больш райцыянальнага выкарыстання сродкаў, прызначаных на ўтрыманне ўстаноў культуры, усе яны цэнтралізаваны ў аддзеле культуры. Рэарганізуецца і сетка ўстаноў культуры. Закрыты сем бібліятэк. У невялікіх населеных пунктах, дзе працавалі клуб і бібліятэка, створаны новы тып установы культуры — клуб-чытальня, у якім клубную і бібліятэчную работу праводзіць адзін чалавек.
У сучасны момант у раёне працуе 30 бібліятэк.
У Варнянскай і Міхалішскай селдьскіх бібліятэках адкрыты чытальныя залы. Сумеснымі намаганнямі саўгаса “Падольскі” і аддзела культуры вядзецца капітальны рамонт Свіранскага клуба-чытальні.
Зладжана працуе цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма раёна. Фонд бібліятэк налічвае 389 000 экзэмпляраў укніг і часопісаў. Аддаленыя населеныя пункты абслугоўваюцца бібліятэкамі-перасоўкамі і пунктамі выдачы літаратуры.б Іх у раёне 40.
У бягучым годзе бібліятэкі праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям Я.Купалы, Я.Коласа, А.Мальдзіса, М.Танка. Шырока адзначыліся бібліятэкамі раёна юбілея з дня нараджэння Ф.Сакрыны, Ф.Багушэвіча, паэта-земляка Казіміра Сваяка, М.Багдановіча.
Пры дапамозе нашага земляка А.Мальдзіса вядзецца вялікая работа па адраджэнню культурнай спадчыны раёна. У мінулым годзе ўвекавечана памяць мастака з Лошы Льва Дабжынскага. Яму адкрыты помнік. Збіраецца матэрыял аб Іосіфу Гашкевічу, дыпламату, які жыў у Малях. З Польшчы дасылаюцца матэрыялы аб Генрыку Сінкевічу, польскім пісьменніку, што некаторы час жыў у вёсцы Дубнікі, працаваў тут над сваімі раманамі “Пан Валадыеўскі” і “Патоп”.
Цікавую і разнастайную работу праводзіць калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі. Сумесна з членамі польскага таварыства імі праведзена свята беларуска-польскага сяброўства. Пры бібліятэцы працуе аматарскі клуб “Прызванне”, праведзены рытуал “Пасвячэння ў чытачы” і г.д.
Пры бібліятэках працуюць аматарскія аб’яднанні, праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Аднак у бібліятэкараў нямала перашкод, якія не дазваляюць ім працаваць больш эфектыўна. Цяжка стала камплектаваць фонды, вельмі дарагімі сталі кнігі, часоіпсы, газеты, падпісныя выданні. Да таго ж кнігі з бібліятэк выкрадаюць, псуюць.
Больш кваліфікаваным стала метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры. Ім рассылаюцца метадычныя дапаможнікі, работнікі РДК, цэнтральнай бібліятэкі аказваюць сваім калегам кваліфікаваную метадычную і практычную дапамогу.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстаўка “Сэрца, у якім мясціцца цэлы свет”. Прысвечана яна 60-гадоваму юбілею пісьменініка і літаратуразнаўцы Адама Іосіфавіча Мальдзіса.
Выстаўка даволі змястоўна расказвае пра жыццёвы і творчы шлях нашага славутага земляка. Тут прадстаўлены яго шматлікія творы — да прыклады кнігі “Восень пасярод вясны”, “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека” і іншыя, а таксама — успаміны аб сустрэчах з выдатнымі людзьмі: палітыкамі, дзеячамі літаратуры і мастацтва, з Папам Рымскім Іванам-Паўлам II, нататкі і ўражанні ад падарожжаў па розных краінах і, вядома, рукапісы, гістарычныя даследаванні, багаты ілюстратыўны матэрыял. Экспазіцыя пастаянна абнаўляецца і папаўняецца.
Выстаўка прыцягвае ўвагу шматлікіх прыхільнікаў творчасці А.І.Мальдзіса.
Нядаўна дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Вера Сцяпанаўна Тумаш вярнулася з Масквы, дзе сустракалася з пісьменнікам Віталям Рыгоравічам Гузанавым, аўтарам кнігі “Адысей з Белай Русі”. Кніга гэтая прысвечана нашаму славутаму земляку, вучонаму. Падарожніку, першаму консулу Расіі ў Японіі і першаму складальніку японска-рускага слоўніка Іосіфа Гашкевіча. Сустрэча аказалася плённай: раённай бібліятэцы ўдалося набыць, праўда, за немалыя грошы, цікавыя матэрыялы пра жыццё і дзейнасць навукоўца і дыпламата, якія з цягам часу стануць экспанатамі мемарыяльнага пакоя І.Гашкевіча ў Малях.
У Варнянскай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар, прысвечаны найбольш актыўным чытачам. Бібліятэкары Тарэса Андрэеўна Янкойць і Алена Багдановіч падрыхтавалі цікавую праграму для аматараў чытання: запрасілі да самавару, прапанавалі прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне, расказаць пра любімых паэтаў і пісьменнікаў і іх творы. Найлепшую эрудыцыю прадэманстравала ў адказах на віктарыну Марыя Антонаўна Шах і атрымала прыз.
Ніхто з сяброў бібліятэкі не пайшоў з вечара без падарунка: кожны атрымаў па цікавай кніжцы.
У Спондаўскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства “Вечарына-партрэт” і прысвячалася выдатнаму нашаму земляку, майстру разьбы па дрэву Міхаілу Міхайлавічу Валуевічу. З успамінамі пра яго выступілі загадчыца бібліятэкі Іаланта Францаўна Валуевіч, госці вечарыны, добрая знаўца творчасці майстра — галоўная захавальніца фондаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі Ніна Іванаўна Ляшчанок. Яна расказала пра сваю сустрэчу з Валуевічам, паказала слайды з відарысам яго твораў. На жаль, на радзіме захавалася толькі адна работа майстры — хатняя кветка.
Пасля знаёмства паміж Ляшчонак і дзедам Міхалка завязалася дружба і перапіска.
Першымі творамі Валуевіча былі скульптура Сталіна, выразаная ў 30-х гадах, і партрэт партызана (40-ыя гады). Іх узялі на выстаўку ў Маскву, але назад не вярнулі.
Творчасцю Валуевіча цікавіліся многія, нават цэлыя навуковыя экспедыцыі.
У сакавіку 1989 года Міхаіл Міхайлавіч занядужыў. 8-га сакавіка ён паехаў да дачкі ў Казаноўку, дзе ўвесь час праляжаў у ложку. А 16 мая дзядуля памёр.
Цікавая сустрэча адбылася напярэдадні 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы. На яе былі запрошаны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія да сённяшняга дня з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Падрыхтавалі і правялі яе супрацоўнікі Я.Б.Мяшкова, В.П.Пінчук, Н.В.Рабцава.
Сустрэча была вельмі цікавай і плённай. Шмат цікавага пра свой лёс, пра баі, у якіх давялося прымаць удзел у складзе першай польскай арміі, расказаў Здзіслаў Здіслававіч Шырынскі. Ён ваяваў радавым у асобым армейскім разведбатальёне, затым пасля заканчэння скарочанага курса Разанскага пяхотнага вучылішча стаў камандзірам узвода. У баях быў кантужаны і тройча паранены. Па чыстай выпадковасці застаўся жыць. Ад вернай гібелі салдата выратавала трафейнае стальное люстэрка, якое разам з пасведачаннем асобы знаходзілася ў левай кішэні гімнасцёркі. З таго часу Здзіслаў Здзіслававіч захоўвае гэту рэліквію.
Не старэюць душой і іншыя ветэраны. Захапляючымі былі расказы пра баявы шлях Ганны Пятроўны Сітнікавай і Івана Арсеньевіча Лісіцына. І зараз яны таксама сярод актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця.
Клуб “Бацькаўшчына” створаны пры Спондаўскай сельскай бібліятэцы для тых, хто цікавіцца гісторыяй Спондаўскага краю, каго вабіць родная мова, хто жадае, каб яго бацькаўшчына квітнела і прыгажэла, каб не згубіліся ў гэтым кутку здабыткі культуры і самабытнасці.
Склад клуба нешматлікі, але ў яго ўвайшлі людзі неабыякавыя, сапраўды ўлюблёныя ў родны край і свой народ.
Вельмі цікава прайшлі пасяджэнні “Жывая крыніца” — аб вуснай народнай творчасці, “Што пішуць пра наш сельсавет у друку”. У бібліятэцы захавалася папка газетных выразак з 1975 года пад такім загалоўкам. Цікава цяпер чытаць тыя публікаыці, параўноўваць з сённяшнімі.
А яшчэ члены клуба збіраюць фальклор: народныя песні, гульні, загадкі, лічылкі, прымаўкі, прыкметы, народныя звычаі, “варожкі”, байкі, гісторыі жыцця.
Сабраныя матэрыялы памаглі арганізаваць святкаванне вялікадня ў Спондаўскім клубе.
У клубе “Бацькаўшчына” вялікія цікавыя планы. Спадзяёмся на сустрэчу са скульптарам Валер’янам Янушкевічам і Паўлам Лукам. Хочам правесці вечар-партрэт мясцовага ўмельца рэзчыка па дрэву Міхаілу Валуевічу. Усё гэта — наша Бацькаўшчына, яе духоўныя скарбы і набыткі.
Другі год адзначаецца ў нашай краіне Дзень беларускага пісьменіства і друку. Ён не дарэмна прыурочаны да пачатку навучальнага года — трэба, каб маладое пакаленне добра ведала і памятала пра карані нацыянальнай асветы.
Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прымеркавалі да гэтага свята цэлы тэматычны тыдзень. Імі запланаваны мерапрыемствы на кожны дзень. Другога верасня ў школах пасёлка адбудзецца гутарка “Ля вытокаў беларускага кнігадруку” і знаёмствы з беларускімі газетамі і часопісамі; 4-гав ерасня, непасрэдна ў дзень беларускага пісьенства і друку, у бібліятэцы адкрываецца выстава “Духоўная аповесць часоў”, якая пазнаёміць чытача з нацыянальнымі майстрамі пяра, пачынаючы Францыскам Скарынам і Сымонам Будным, заканчваючы самымі маладымі пісьменнікамі. На выставе адбудуцца экскурсіі старшакласнікаў.
У наступныя дні тыдня прадоўжацца мерапрыемствы, прысвечаныя святу. Пятага верасня адбудзецца вечар паэзіі “Душа мая з бою, а шлях мой з пакут”, прысвечаны 85-годдзю выдатнай беларусакй паэткі Ларысы Геніюш; 6-га — вечар паэзіі памяці Максіма Танка “Прайсці праз вернасць”, а 7-га верасня наведвальнікі бібліятэкі змогуць вечела правесці час на вечарыне гумару “Вожык смяецца”.
Семінар бібліятэкараў
У сярэдзіне красавіка аддзелам культуры быў падрыхтаваны і праведзены штогадовы семінар, які зараз прайшоў пад назвай “Астравеччына, край дарагі”. У апошні час установамі культуры раёна праводзіцца вялікая работа па адраджэнню нашай спадчыны і краязнаўчай работы.
Аб гэтым сказала ў сваім дакладзе загадчыца аддзела культуры Д.Ф.Чэрнушэвіч. Вопытам краязнаўчай работы падзяліліся бібліятэкары І.Ф,Валуевіч і Г.В.Налецька. Цікавую фальклорную гадзіну правялі перад работнікамі культуры бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі, а Г.І.Калышка, загадчыца Палушскага сельскага клуба, расказала прысутным аб народных промыслах сваёй мясцовасці і прадэманстравала ўласныя вырабы.
Конкурс масавых бібліятэк па збору і выкарыстанню краязнаўчых мясцовых дакументаў “Малая Радзіма чакае сваіх даследчыкаў” праводзіць упраўленне культуры і друку аблвыканкама і абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. Ён працягнецца са студзеня па снежань 1995 года. Бібліятэкі ЦБС таксама прымуць удзел у мерапрыемстве. Будуць збірацца звесткі аб славутых земляках, дакументы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна, помнікахх гісторыі і культуры краю, складаюцца музейныя экспазіцыі. Вялікая ўвага будзе надавацца і збору фальклорных твораў і распаўсюджанню краязнаўчых ведаў. Таму бібліятэкі раёна з задавальненнем будуць чакаць ад сваіх чытачоў розныя цікавыя звесткі аб нашай Астравеччыне
В.Пінчук,
загадчыца методыка-
бібліяграфічнага аддзела ЦБС
Напрыканцы 1996 года прайшла прэзентацыя кніг землякоў Станіслава Валодзькі і Рычарда Бялячыца. Хаця абодва жывуць і твораць за межамі Астравеччыны — першы ў Латвіі, другі — у Шчучынскім раёне — іх вершы часта з’яўляюцца на старонках раённай газеты. А цяпер у раённай бібліятэцы ёсць, праўда, пакуль па аднаму аўтарсакму экзэмпляру, іх першыя вершаваныя зборнікі “У вачах Айчыны” і “Прасветлінка”. Імпрэза праходзіла ў перапоўненай зале кінатэатра г.п. Астравец — столькі прыхільнікаў творчасці знакамітых землякоў сабралася на сустрэчу, каб паслухаць іх пранікнёныя вершы, пачуць іх голас, пабачыць паэтаў, так бы мовіць, у жывую. І аказалася: вершы Станіслава і Рычарда іх землякі добра ведаюць, што і пацвердзілі юныя артысты- чытальнікі, іх творчасцю цікавяцца ў школах, асабліва ў тых, дзе некалі вучыліся творцы.
Сардэчныя віншаванні з нагоды выхаду першых самастойных паэтычных зборнікаў і пажадання новых адметных творчых здабыткаў па-бацькоўскаму шчыра і сардэчна выказаў паэтам – землякам Адам Восіпавіч Мальдзіс.
Прэзентацыя кніг вылілася ў сапраўднае свята роднага слова і гэтаму нельга не парадавацца. Падрыхтавалі такую цудоўную імпрэзу работнікі дарослай і дзіцячай бібліятэк, а правяла — вельмі цёпла і сардэчна — загадчыца аддзела культуры Данута Францаўна Чэрнушэвіч.
У лістападзе адбылося афіыцйнае адкрыццё раённай бібліятэкі, якая, як вядома, нядаўна справіла наваселле ў будынку колішняй рэдакцыі і друкарні. На ўрачыстаці прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта М.Б.Кудырка і яго намеснік па пытаннях культуры, інфармацыі і сувязях з грамадскасцю І.Б.Шляхтун, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.І.Лянкевіч, дырэктар абласной бібліятэкі імя Я.Карскага С.І.Міхальчык. Дырэктар раённай бібліятэкі В.С.Тумаш, яе супрацоўніцы прымалі віншаванні і, як водзіцца, падарункі.
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка месцілася ўсе гады (50-60гг.) месцілася ў цесных драўляных хацінах, зусім не прыстасаваных для захоўвання кніжнага фонду. Таму сённяшняя магчымасць сабраць усе аддзелы бібліятэкі пад адзін дах аблегчыла працу яе работнікаў. У першую чаргу выйграў чытач. Менавіта яго попыт, яго інтарэсы і цікавасць да гэтай установы дазваляюць праячвіць творчасць, ініцыятыву. Работа бібліятэкі — забяспечыць іх патрэбы, даць чытачам магчымасць не толькі плённа папрацаваць, але і адпачыць, сустрэць тут аднадумцаў, сяброў.
Пашыраецца збор матэрыялаў краязнаўчага характару, маецца магчымасць для нармальнай жыццядзейнасці аматарскіх аб’яднанняў.
Калі гаварыць аб папаўненні фонду бібліятэкі, то яно, на жаль, адбываецца неругулярна і малой колькасцю асобнікаў. За 9 месяцаў бягучага году ў фонд цэнтральнай бібліятэкі паступіла каля 500 экзэмпляраў кніг, каля 30 найменняў газет і 54 часопісы. Па-ранейшаму значны працэнт сярод паступаючай літаратуры займаюць кнігі серыі “Алая ружа” і “Чароўны купідон”. Аматары серыі “Спецназ” і “Круты сюжэт” таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з навінкамі.
Гервяцкая сельская бібліятэка ў раённай бібліятэчнай сістэме па многіх паказчыках — адна з лепшых у раёне. Вось ужо 11 гадоў загадвае ёй мясцовая жыхарка, цудоўны чалавек, прафесіянал Людміла Юльянаўна Пазлевіч. Як чалавек, які доўгі час пражыў тут, яна кіруецца ў сваёй рабоце менавіта веданнем характараў і інтарэсаў кожнага свайго чытача. Іх у бібліятэцы больш за 600, і кожны ў роўнай ступені атрымлівае ад бібліятэкара не толькі цікавую кнігу, патрэбны дакумент, але і змястоўную размову, увагу.
Зона абслугоўвання Гервяцкай бібліятэкі немалая — 8 населеных пунктаў. Даволі разнастайны ў яе і кантынгент чытачоў, як па ўзросту, так і па прафесійнаму складу. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца навучэнцы і служачыя, калгаснікі і рабочыя, прадпрыймальнікі і пенсіянеры. Каб было зручней карыстацца кніжным фондам — а ён тут налівае больш за 12 000 асобнікаў — бібліятэкар пастаянна трымае ў добрым стане даведачна – бібліяграфічны апарат: алфавітны і сітэматычны каталогі, краязнаўчую картатэку, картатэку артыкулаў і Звода законаў Рэспублікі Беларусь.
Агульны бібліятэчны стаж Людмілы Юльянаўны з сакавіка бягучага года адлічвае ўжо 21 год. Шмат розных выпрабаванняў было ў гэтай жанчыны на яе жыццёвым шляху, але сваёй любімай прафесіі яна не здарадзіла. І сёння яна вопытны настаўнік для моладзі, кваліфікаваны спецыяліст і дарадчык для калег, зназодзіцца ў пастаянным пошуку новых форм работы. На базе Гервяцкай сельскай бібліятэкі праходзяць практыкум бібліятэкары без спецыяльнай адукацыі, бібліятэка з’яўляецца метадычным цэнтрам для бібліятэк сельскага Савета, выдатна працуе і як цэнтр адраджэння культурнай спадчыны, краязнаўчых пошукаў на вёсцы. Паралельна з краязнаўча-патрыятычнай работай бібліятэкар паспяхова займаецца і фальклорна-этнаграфічнай работай, вывучае і адраджае народныя традыцыі, абрады. У гэтым напрамку яна працуе ў цесным кантакце з сельскім Домам культуры. Дарэчы, Людміла Юльянаўна актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Яна часта арганізоўвае розныя цікавыя мерапрыемствы. Толькі за гэты год у бібліятэцы праведзена нямала цікавых і змястоўных мерапрыемстваў: вечарына “Лепшы чытач года”, ранішнік “Слова пра Маці”, дзіцячыя вячоркі, дзень малой Радзімы, свята “Купалле”, поле цудаў на тэму “Люблю свой край, старонку гэту”, Свята пісьменства і друку інш.
В.Пінчук,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай ЦБС
Сёлета, напрыканцы верасня, вядомаму беларускаму паэту, літаратуразнаўцу, перакладчыку, фалькларысту і публіцысту, кандыдату філалагічных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навук Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 65 гадоў. Да гэтай даты ў Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы арганізавана ывстава пад агульнай назвай “Ніл Гілевіч: старонкі творчасці” з наступнымі раздзеламі: “Прывесці ў рух энергію сумлення” (лірыка 50-70гг.); “Б’юся ў муках пад радком без літасці” (сучасная творчасць); “Радавы арміі смеху” (сатыра і гумар); “Чары паэзіі сапраўднай , непрытворнай” (даследчык і прапагандыст народнай творчасці”; “Як і праца над уласным радком” (мастацкія пераклады); “І гэтай веры хопіць мне на ўсё жыццё”(літаратуразнаўца, крытык, публіцыст).
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю пад назвай “Я праўду сэрца адкрываю свету”.
В.Пінчук,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай ЦБС
Каму не прыходзілася любавацца прасторамі хлебных палёў, дзе спелыя каласы аж звіняць, налітыя сокамі зямлі. Што хлеб ўсяму галава, вядома сёння нават малому дзіцяці, бо без яго мы не ўяўляем свайго існавання. Добрая падмога ад залацістай саломы і ў гаспадарцы. Але не толькі, так бы мовіць, матэрыяльную карысць прыносіць колас ды вызалачанае сцябло хлебных злакаў. Напэўна, цяжка знайсці чалавека, які б ні разу не залюбаваўся прыгожымі рэчамі з жоўтай саломкі, якія заўсёды характэрызавалі нашу Беларусь, як зямлю багатую талентамі.
3 пакалення ў пакаленне перадаваліся традыцыі саломапляцення як віду народнага майстэрства. Новае жыццё набылі яны ў нашы дні. У першую чаргу адчулі неабходнасць іх адраджэння работнікі культуры, як захавальнікі і распаўсюджвальнікі асноўных традыцый беларускіх майстроў. Летась для іх былі арганізаваны двухтыднёвыя курсы па асвойванню народных промыслаў. Вучылі там і саломапляценню. Па-рознаму аднесліся да гэтай справы жанчыны, але Вользе Мікалаеўне Тварагаль, якая некаторы час працавала бібліятэкарам на станцыі Гудагай, а зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, мудрагеліць над звычайнай саломай стала проста ў радасць.
Нарадзілася Вольга ў Маскве, але калі ёй было 4 гадкі, маці вырашыла вярнуцца на сваю Радзіму — у Гудагай. 3 тых часоў Вольга і не спрабавала надоўга пакідаць родны пасёлак. Выключэнне складалі толькі акроткія сесіі ў Мінскім інстытуце культуры, дзе маладая жанчына вучылася. І хоць закончыць яго ёй не дало замуства, і абавязка маці (у Вольгі двое маленькіх дзяцей), усё ж на саломапляценне ёй не шкада ні доўгіх вечароў, ні вольных хвілін днём, калі дзеці мірна пасапваюць на ложках пад час дзённага сну. З вялікім майстэрствам і невычарпальнай фантазіяй стварае яна ў такія гадзіны натхнення са звычайнай саломы разнастайныя карзінкі, шкатулкі, дэ-каратыўныя лялькі, фігуркі жывёл. Падобныя рэчы апошнім часам набылі славу найлепшага нацыянальнага сувеніру, таму і попыт на іх маецца.
Да свайго хобі жанчына далучыла і членаў сям»і. Работа даволі працаёмкая, салома ж з’яўляецца прадметам прыродным, таму неабходна папярэдняя яе апрацоўка, каб у далейшым стварыць прыгажосць. Даволі шмат часу займае адбор саломы: яна павінна быць роўнай, добра высушанай, без вузлоў. Самае цяжкае і галоўнае — дастаўку матэрыялу з поля — узяў на сябе муж. Дома сарціроўкай і апрацоўкай саломы занятая маці Вольгі. Вядома, дзеці яшчэ не дапамагаюць, хутчэй наадварот, маміна хобі выклікае ў іх пачуццё рэўнасці. Але Вольга па меры магчымасці, не пакідае свой занятак. З радасцю выкарыстоўвае яна кожную хвіліну натхнення і сядае за стол, завалены саломкай і інструментам. Гэты занятак прыносіць жанчыне не толькі асалоду, але і які-ніякі прыбытак у сямейны бюджэт — сувеніры Вольга здае ў камісійныя магазіны, дзе час ад часу знаходзяцца прыхільнікі такой творчасці. Але калі ў Гудагаі Вольгіна прыгажосць не адразу знаходзіць.свайго пакупніка, то ў больш буйных гарадах, да прыкладу, Маладзечна, сувеніры прадаюцца літаральна за гадзіны. Вольга тлумачыць:
— Я ніколі не маю шмат рэчаў для продажу. Так, драбязу — упрыгожванні (абручык), шкатулачкі — усяго 4-5 найменняў. Да таго ж яны і не дарагія: за такую працаёмкую работу як шкатулка, я прашу ўсяго 45 тысяч, а атрымліваю і таго менш. Мажліва гэта і ёсць галоўная прычына попыту на мае рэчы, а ўвогуле, я працую толькі для сябе.
Маленькая хатка, дзе жыве Вольга з сям’ёй, уся застаўлена і завешана саламянымі прадметамі. Як правіла, сабе яна пакідае толькі пробныя, першыя рэчы, якія лічыць непрыгоднымі для падарункаў і продажу. Толькі другая, трэцяя рэч заслугоўвае ўвагі ў гаспадыні. Па праўдзе кажучы, я б з задавальненнем трымала ў сябе і яе пробныя рэчы, настолькі яны прыгожыя, але на гэты конт у яе свой погляд: першы твор заўсёды мае свае хібы, а значыць ужо і не твор мастацтва.
Што асвоіла на курсах, што стварыла па ўласнай фантазіі. Так пакрысе саломапляценне ўсё больш запаланіла сэрца жанчыны. Яна цікавіцца гісторыяй гэтага віду народнай творчасці, з захапленнем пералічвае тую вялікую колькасць рэчаў, якую рабілі калісьці з саломкі нашы продкі: хатняе начынне, капялюшыкі, картузы. А на якім высокім узроўні ў XVIII — XIX стагоддзях вялікія, сур’ёзныя рэчы выконвалі народныя ўмельцы. Да прыкладу, вядомы некалькі ўзораў Царскіх варот для вясковых цэркваў, якія захоўваюцца ў музеі беларускай народнай творчасці.
— Невычарпальны свет вобразаў, тэм і форм, якія можна стварыць з дапамогай звычайнай саломкі, яшчэ не да канца раскрыты, — з захапленнем гаворыць Вольга. — Каб упэўніцца ў гэтым, варта звярнуць увагу на падвясную дэкаратыўную падвеску, якую беларусы трапна назвалі «павуком». У гэтых цудоўных канструкцыях разумна выкарыстана такая асаблівая якасць саломы, як яе лёгкасць. Безперапынна круціцца яна пад столлю, ззяючы залацістым бляскам і кожнае імгненне нараджаючы для вока новы графічны малюнак. Ну хіба гэта не заварожвае?! Я лічу, што будучае ў такой арыгінальнай, нацыянальна-самабытнай творчасці ёсць, і прадаўжаць гэтую традыцыю толькі нам, маладым.
3 гэтым нельга не пагадзіцца.
Г.Францкевіч
У цэнтральнай раённай бібліятэцы сабралася “Эліта” чытаючай публікі — тут быў вечар для самых актыўных старэйшых чытачоў. Ім былдо што ўспомніць, што расказаць, і іх вельмі цікава было слухаць.
З 1946 года чытае ў бібліятэцы Анжаліка Фёдараўна Голікава. Яна памятае і самы першы будынак, у якім размяшчалася раённая бібліятэка пасля вайны, памятае, як пераязджала бібліятэка з аднаго месца на другое, памятае бібліятэкараў, якія працавалі тут на працягу амаль 50 гадоў. І увечь гэты час Анжаліка Фёдараўна была пастаяннай чытачкай.
У 1947 годзе запісалася ў бібліятэку Вольга Ціханаўна Глушкова, а пасля яна і сама стала бібліятэкарам, пэўны час працавала загадчыцай Астравецкай бібліятэкі. Цудоўная хатняя бібліятэка ў Рыгора Ільіча і Ірыны Аляксандраўны Сушчэняў, але яны ўсё роўна адны з самых актыўных чытачоў.
Даўно і многа чытаюць у бібліятэцы Валерый Мацвеевіч і Соф’я Ільінічна Каралёвы. Не толькі як актыўную чытачку, але і яшчэ і як выдатную майстрыху ведаюць у бібліятэцы Веру Людвікаўну Якаўчык. Яна не прапускае ніводнай кніжнай навінкі па рукадзеллю. Пастаянна наведвае бібліятэку і Таццяна Мікалаеўна Алейнік. Чытае яна вельмі многа, запоем, наогул, без кніг галадае. Цікава расказала аб сваёй любові да кнігі Данута Францаўна Чэрнушэвіч.
Гэтае мерапрыемства стала сапраўдным святам. Тут усё было да месца: вырабы з саломкі Людмілы Міжыгурскай, якія ўдала ўпрыгожвалі інтэр’ер, вершы Яўгеніі Янішчыц, канцэртныя нумары, што падрыхтавалі дзеці бібліятэкараў, цымбальныя найгрышы Наталлі Штура, падарункі для гасцей. І ў гэтага свята быў свой непаўторны дух.
Дзіцячая бібліятэка праводзіць дэкаду беражлівых адносін да кніг “Жыві, кніга!”. Дэкада прадугледжвае гутаркі, бібліяграфічныя заняткі па правілах карыстання кнігамі, пашкоджаных выданняў. Аформлены плакат “Кніга — твой сябар, беражы яе”. Плануецца правесці для вучняў 2-іх класаў бібліяграфічны ўрок “Як абыходзіцца з кнігай”.
Усю дэкаду працуе “кніжкіна бальніца” па аказанню кнігам “першай дапамогі”. “Бальніца” знаходзіцца ў чытальнай зале, дзе галоўныя “доктарыкі” з дапамогай паперы, клею і нажніц лечаць сваіх “хворых” — гэта актыўныя чытачы бібліятэкі Дзіяна Кандратовіч, Іна Шахаўцова, Таня навіцкая і інш. Для таго, каб былі лепшыя вынікі, з “лекарамі” правялі гутарку “Як падклеіць і пераплясці кнігу”.
Трэба меркаваць, пасля гэтай дэкады здароўе кніжнага фонду дзіцячай бібліятэкі значна паправіцца.
Завадская А.
У кожнай весцы бібліятэка- адзін з цэнтраў культуры.Міхалішкі не выключэнне. І акрамя паўсядзенных бібліятэчных спраў, загадчыца бібліятэкі Д. М. Цвячкоўская і бібліятэкар А. І. Савіч вядуць пэўную краязнаўчую работу. Нядаўна тут сталі пісаць летапіс вескі, есць і ў бібліятэцы краязнаўчы куток, які калі-небудзь, напэўна, вырасце ў муэей.Вырабы мясцовых умельцаў: М. А. Кляцоўскага, настаўніка гісторыі і пастаяннага пазаштатнага аўтара раеннай газеты: кнігі вершаў Давіда Каца, яўрэйскагк паэта, які нарадзіўся ў Міхалішках: папка з публікацыямі аб весцы вось амаль і ўсе экспанаты. І іх колькасць павялічваецца вельмі марудна. У прыватнасці, цяжка набыць вырабы мясцовых майстроў.вельмі неахвотна людзі растаюцца з рэчамі, у якія укладваюць сваю душу, у якіх назаўседы пакідаюць частку сябе. Нават на кароткі тэрмін не могуць адарваць ад сэрца, тым больш аддаць у чужыя рукі, хай сабе і ў музей, назаўжды.Да прыкладу, вышыўкі, якія упрыгожваюць экспазічыю, знойдзены літаральна на сметніку. І як сапраўдныя музейныя экспанаты ўжо рэстаўрыраваны.
Н. Мяшкова
Здалёкіх 40-ых гадоў ідзе традыцыя адзначаць Тыдзень дзіцячай кнігі. І сёлета бібліятэкі нашага раёна адзначылі гэта свята самымі разнастайнымі мерапрыемствамі: святамі, ранішнікамі, літаратурнымі конкурсамі. Астравецкая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала да гэтага тыдня шэраг цікавых сустрэч з юнымі чытачамі.
У гэтым годзе Тыдзень праходзіць пад агульнай назвай “У цудоўнай краіне чытачоў і кніг”. Такую назву далі і ўрачытсаму адкрыццю Тыдня кнігі, якое адбылося ў раённым Доме культуры ў мінулую пятніцу. Вядучай гэтага свята была М.М.Рзун, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі. Яна напомніла дзецям аб значэнні кнігі ў жыцці кожнага. А потым у госці да рабят прыйшлі героі любімых усімі казак: Бураціна, Карабас-Барабас, Баба – Яга, бабуля Шапакляк, Ляшак. Яны загадалі пра сябе загадкі, якія гледачы хутка разгадалі. А потым, дапамаглі весці свята.
Успаміналі дзеці разам з вядучымі загадкі, прымаўкі пра кнігі, слухалі вершы. А яшчэ ўдзельнічалі ў разнастайных літаратурных конкурсах: сабраць малюнак і назву казкі, знайсці ўладальнікаў страчаных рэчаў з вядомых казак; у віктарыне, прысвечанай Беларусі. Жадаючых удзельнічаць было вельмі шмат, бо самых актыўных чакалі прызы. Мерапрыемства гледачам вельмі спадабалася, вядучыя стараліся, каб усім было цікава і весела. Паглядзелі дзеці і інсцэніроўку пра хлопчыка, які дрэнна адносіўся да сваіх кніг, і як кнігі адпомсцілі яму за гэта.
Трэба яшчэ дадаць, што дапамагалі ў правядзенні мерапрыемства вучні 2-га “Б” класа СШ№2, 4”А” класа СШ№1 і вучні 8-ых класаў СШ №2.
А Тыдзень прадоўжыцца яшчэ многімі мерапрыемствамі, якія знойдуць сваіх гледачоў. У панядзелак адбыўся турнір эрудыта: для ўсіх ведаючых і шмат чытаючых, па творах А.С.Пушкіна, учора — краязнаўчы калейдаскоп “Мінулае, далёкае, блізкае”, а сёння адбудзецца дзень гумару “Усмешкі — нібы арэшкі”.
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі з 10 жніўня да 1 верасня працуе выстава мастака-графика, члена Беларускага саюза мастакоў, нашага земляка Віктара Аляксандровіча. Ён нарадзіўся ў в.Слабодка закончыў Астравецкую школу. У свой час скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. А сёння Віктар Аляксандравіч — вядомы беларускі графік, які працуе ў станкавай , кніжнай і часопіснай графіцы. Наш зямляк аформіў і праілюстраваў звыш 70 выданняў; яго творы знаходзяцца ў мінскіх музеях, прыватных калекцыях.
На выставе, прапанаванай ЦРБ, ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мастацтвам В.Александровіча. Тут на ўласныя вочы можна пабачыць ілюстрацыі да многіх беларускіх народных казак, да кніг М.Лынькова “Міколка-паравоз” і І.Мележа “Палеская хроніка” і іншых літаратурных твораў.
Заўсёды прыемная навіна і адметная з’ява — прыезд у родныя мясціны славутага земляка. Таму, калі ў родных Падольцах з’явіўся паэт Станіслаў Валодзька з сям’ёй, гэта ўмамант стала вядома ўсёй вёсцы.
Госці былі ўзрушаны сустрэчай. Станіслаў расказваў пра свае вандроўкі, нядаўняя з якіх — у Міхайлаўскае — на святкаванне 200-гадовага юбілею А.С.Пушкіна. А таксама — пра Дні беларускай культуры ў Латвіі, у якіх прымала ўдзел і беларуская суполка з Даўгаўпілса, дзе актыўна працуе наш зямляк — выступіла з маляўнічымі імпрэзамі “Купалле” і “Дзяды”.
Не заставалася ў баку ад размовы і жонка Вольга і, асабліва, малыя Валодзькі — сыны Алег і Антошка: яны з уздымам і натхненнем чыталі татавы вершы.
На развітанне Станіслаў падарыў бібліятэцы зборнік уласных вершаў на рускай мове — “Обращение к сердцу” і запрасіў на аўтарскую вечарыну ў Доме дружбы ў Мінску.
Адраджэнне нацыянальнай культуры, гісторыі, мовы, фарміраванне нацыянальнай свядомасці — галоўны накірунак дзейнасці бібліятэк раёна. Актывізацыі гэтай работы ў значнай ступені пасадзейнічаў абласны конкурс “Малая радзіма чакае сваих даследчыкаў”. Летась Астравецкая цэнтральная бібліятэчная сістэма была ў ліку яго пераможцаў.
У рабоце бібліятэчнай сістэмы многае вызначаецца ўзросшай цікавасцю насельніцтва да беларускай гісторыі, літаратуры, мовы, праблем і вытокаў нацыянальнай культуры.Бібліятэкі праводзяць для сваіх наведвальнікаў шмат карысных пазнавальных мерапрыемстваў —літартурных вечарын, прэзентацыі кніг, конкурсаў свят, выстаў. Бібліятэкары імкнуцца прыдаць сваім ачагам культуры непаўторны нацыянальны каларыт, выкарыстоўваюць вырабы народных майстроў, традыцыйныя нацыянальныя рамёствы: ткацтва, разьбу і выпальванне па дрэву, пляценне і інкрустацыю саломкай, кераміку, макрамэ.
У Філіпанскай сельскай бібліятэцы аформлены пакой ткацтва, а этнаграфічныя куткі — У Палушскай, Міхалішкаўскай, Бабраўніцкай, Масцянскай, Кямелішкаўскай, Якентанскай, Альхоўскай, Страчанскай сельскіх бібліятэках.
У цэнтральнай бібліятэцы створана краязнаўчая гасцёўня, у якой сабраны багаты матэрыял аб жыцці, дзейнасці і творчасці нашых землякоў часоў мінулых — братоў Стаповічаў, Янкі Быліны, М.Богуша-Шышкі, Г.Сенкевіча, І.Гашкевіча і сучаснасці — А.Мальдзіса, С.Валодзькі і іншых. Супрацоўнікі бібліятэкі праводзіць тут краязнаўчыя экскурсіі, наладжваюць літаратурныя мерапрыемствы.
Экспазіцыі, прысвечаныя славутым землякам, створаны ў Мальскай бібліятэцы — іосіфу Гашкевічу, у Лошскай — Льву Дабжынскаму, у Падольскай — Казіміру Сваяку (К.Стаповічу), Спондаўскай — народнаму ўмельцу М.Валуевічу, Гудагайскай местачковай — Артуру Цяжкаму, Трокеніцкай — М.Богушу-Шышку і іншым. Бібліятэкары збіраюць дакументы і матэрыялы для напісання летапісу сваёй мясцовасці, гісторыі развіцця рэгіёна. Змястоўныя летапісы складзены ў местачковай і пасялковай Гудагайскіх, Рытаньскай, Варнянскай, Альхоўскай, Кямелішкаўскай, Падольскай, Спондаўскай, Трокеніцкай, палушскай сельскіх бібліятэках. Называюцца яны па-рознаму: “Гонар і слава — па працы”, “Літаратурная Астравеччына”, Мая Бацькаўшчына”, “Спадчына”, “Героі — нашы землякі”, “Роднай зямлі жывыя галасы”, а аб’ядноўвае іх тое, што ўсе летапісы выкананы грунтоўна і з душой, з любоўю да родных мясцін.
Многія бібліятэкары з вялікім веданнем справы і захапленнем збіраюць фальклор сваёй мясцовасці — прыпеўкі, загадкі, байкі, легенды, і гэтая іх праца заслугоўвае павагі і ўдзячнасці ўжо найперш таму, што з кожным годам радзеюць шэрагі носьбітаў цудоўнай фальклорнай спадчыны нашага народа. І каб не згубілася гэтае каштоўнае багацце пад таўшчынёй гадоў, каб не забылася, а — жыло, неабходна сабраць яго, перадаваць у маладыя рукі і зберагчы.
Асобнае месца займае работа па напісанню летапісаў бібліятэк. Гэта таксама цікавы і патрэбны накірунак работы, і ён павінен прадаўжацца.
Гады, дзесяццігоддзі мінаюць, многія падзеі і факты становяцца здабыткам гісторыі. Але пра іх трэба помніць, іх трэба ведаць. Усё вядзе да таго, што бібліятэкі павінны стаць скарбніцамі бясцэнных дакументаў, матэрыялаў, звестак аб мінулым нашай малой радзімы. І нам належыць усяляк папаўняць гэтыя скарбніцы.
Пінчук В.
2000-ыя гады
2001
Бібліятэкарам Дзмітрый Максімаў стаў, як ён сам лічыць, досыць выпадкова. А з іншага боку: падчас вучобы ў школе любімымі прадметамі юнака былі руская і беларуская літаратура. Дзмітрый заўсёды актыўна удзельнічаў у самых розных аглядах мастацкай самадзейнасці — ён выдатна чытае вершы і байкі — так што цяга да кнігі прасочваецца даўняя. Акрамя таго мама нашага героя, Станіслава Станіславаўна Максімава, ва ўстановах культуры адпрацавала 27 гадоў, пэўны час — у бібліятэцы. I так здарылася, што, хоць і не адразу, жыццёвыя шляхі-сцяжынкі прывялі маладога чалавека на пасаду загадчыка Дайлідскай сельскай бібліятэкі.
— У першыя дні было вельмі боязна. Звычайна я стаўлюся да сябе вельмі крытычна, і тут таксама не быў упэўнены ў тым, ці спраўлюся. Клубная работа мне была добра знаёмая, але праца ў бібліятэцы іншая, больш карпатлівая, патрабуе уважлівасці, пільнасці, — узгадвае Дзмітрый. — Пакрысе я ўцягнуўся, асвоіуся на новым месцы. Падтрымалі, дапамаглі парадай старэйшыя калегі, кіраўніцтва. I я прыйшоў да высновы, што раз у мяне паверылі, то я проста абавязаны справіцца.
Да сваіх абавязкаў адзіны мужчына-бібліятэкар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна адносіцца вельмі старанна. Перш-наперш Дзіма ўласнаручна прывёў у парадак, наколькі гэта было магчыма і дазвалялі сродкі, памяшканне, адведзенае пад бібліятэку ў былым калгасным падсобным цэху. Зрабіць гэта ў будынку, які ўжо восем гадоў не ацяпляецца і імклівымі тэмпамі разбураецца, досыць складана. Бібліятэка месціцца на другім паверсе ў кутнім маленечкім пакойчыку, які даўно, як і сама пабудова, патрабуе капітальнага рамонту: уся ў трэшчынах столь пагрозліва правісае, і здаецца, што вось-вось яе важкі «кавалачак» зваліцца табе на галаву. Акрамя гэтага дах ужо не з’яўляецца перашкодай для атмасферных ападкаў пры «спрыяльным» надвор’і. Няма у Дайлідскай бібліятэцы чытальнам залы, ды і ў адзіным пакоі асабліва не развернешся.
Цяпер стараннямі новага гаспадара інтэр’ер бібліятэкі выглядае больш-менш прыстойна. Роўнымі радамі на паліцах выстраіліся кнігі, аформлена кніжная выстава, працуе выстава дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых на конкурс «Мір — зямлі нашай».
Кніжны фонд Дайлідскай бібліятэкі вельмі бедны /дарэчы, зараз гэта агульная бяда усіх бібліятэк/, ён складаецца з пяці тысяч адзінак і практычна не папаўняецца і не абнаўляецца. Таму выконваць планы кнігавыдачы і наведванняў няпроста: старымі, зачытанымі кнігамі заманіць аматарау літаратуры ў бібліятэку складана. Тым не менш планавыя паказчыкі ў Дайлідскай бібліятэцы выконваюцца.
Вельмі дапамагае Дзмітрыю Максімаву ў працы пачуццё гумару, уменне знаходзіць агульную мову з людзьмі рознага узросту, ветлівасць. Самыя розныя людзі чытаюць у бібліятэцы. Без увагі не застаюцца кнігалюбы і з бліжэйшых вёсачак і хутароў, часта нямоглыя дзядулі і бабулі. Ім Дзмітрый кнігі, перыёдыку прыносіць дадому.
— Але мае галоўныя, самыя актыўныя чытачы — гэта дзеці, — дзеліцца малады бібліятэкар. — Кожны дзень яны забягаюць у бібліятэку. Разам мы часта чытаем, абмяркоўваем прачытанае. Вельмі рабяты палюбілі конкурс «Лепшы чытач». У мінулым годзе яго пераможцамі сталі Марына Анюхоўская, Марына Алітойць і Анастасія Юркойць, сёлета пакуль лідзіруе першакласніца Аксана Танковіч: яна ўжо прачытала больш за 100 кніг /зазначым, што прызы для лепшых чытачоў Дзмітрый купляе за свае грошы/.
— Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі, — працягвае Д. Максімаў. — спадзяюся, што і яны з задавальненнем прыходзяць у бібліятэку. Наогул кожны дзень я прыходжу на працу і тут адпачываю душой.
Канешне, пакуль Дзмітрыю Максімаву не ўсё ўдаецца: няма вопыту, не хапае ведаў, але бібліятэкар працуе з вялікім жаданнем і энтузіязмам. Хутка Дзмітрый зноў будзе паступаць /леташняя спроба, на жаль, не была паспяховай/ у Гродзенскае вучылішча мастацтваў на бібліятэчнае аддзяленне, так што з бібліятэчнай справай хлопец развітвацца не збіраецца, наадварот, прыкладае ўсе намаганні для таго, каб стаць сапраўдным прафесіяналам.
Н. МЯШКОВА.
Справе кніжнай служаць
Два гады назад Беларуская бібліятэчная асацыяцыя /ББА/ вызначыла дату штогадовага свята бібліятэкараў рэспублікі — Дня бібліятэк — 16 чэрвеня.
Бібліятэкі сёння не толькі збіраюць і захоўваюць кніжныя скарбы, крыніцы інфармацыі, але і застаюцца вернымі памочнікамі ў вучобе і самаадукацыі, з’яўляюцца месцамі, дзе арганізоўваюць і вольны час. У сваёй рабоце бібліятэкары выкарыстоўваюць розныя формы зносін з чытачамі: дыскусіі, інтэлектуальныя гульні, літаратурныя вечары, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі.
Прафесія бібліятэкара — адна з нямногіх,што не дазваляе заставацца ў баку ад бурных падзей часу, патрабуе пастаяннага павышэння ўзроўню ведаў, духоўнага абагачэння. У калектыве бібліятэчных работнікаў плённа працуюць 50 чалавек, якія абслугоўваюць амаль 20 тысяч чытачоў. Усяго ў нашым раёне дзейнічае 31 публічныя бібліятэкі, 15 клубаў-бібліятэк, з агульным фондам звыш 332000 асобнікаў.
Галоўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк лічацца адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, краязнаўства, прапаганда экалагічных ведаў і здаровага ладу жыцця, эстэтычнае выхаванне.
В.Пінчук
Мэты ранейшыя — падыходы новыя
Майская нарада работнікаў культуры прайшла пад назвай «Платныя паслугі насельніцтву». Такая тэма была вызначана нездарма. У апошні час інфармацыя становіцца таварам, а яе распаўсюджваннем займаюцца не толькі бібліятэкі, але і шматлікія інфармацыйныя агенцтвы, як дзяржаўныя, так і прыватныя. Каб заставацца канкурэнтаздольнымі ў такіх умовах, бібліятэкі павінны выпрацоўваць уласную стратэгію работы, імкнуцца трывала ўтрымліваць сваю нішу на інфармацыйным рынку. Памочнікам бібліятэкам у гэтым служыць маркетынг. Адзін з яго накірункаў-камерцыйны маркетынг-прадугледжвае платныя паслугі ў сценах бібліятэкі. Як правіла, гэта ў першую чаргу арганізацыя камерцыйнага фонду, ксеракапіраванне дакументаў з фонду бібліятэкі, выдача дублетнай літаратуры з чытальнай залы на перыяд з моманту закрыцця бібліятэкі ўвечары да яе адкрыцця назаўтра раніцай, складанне сцэнарыяў, дастаўка літаратуры на дом і інш. Спектр платных паслуг, якімі ўжо не першы год займаюцца бібліятэкі Беларусі, вельмі шырокі, але астравецкая раённая бібліятэка пакуль што плануе толькі арганізаваць камерцыйны фонд.
Увогуле ж, на той нарадзе размова ішла не толькі аб маркетынгавым падыходзе да бібліятэчнай справы, але і аб сучасных метадах кіравання бібліятэкай, рэкламе яе дзейнасці, станоўчым іміджы бібліятэкара і ролі дызайну гэтай установы ў сённяшніх умовах. Усё гэта ў сукупнасці павінна вырашаць асноўную мэту бібліятэк раёна — найбольш поўна і якасна задавальняць запыты чытачоў і па-ранейшаму заставацца месцам правядзення вольнага часу, інфармацыйным цэнтрам у вёсках і пасёлку для ўсіх слаёў насельніцтва.
Г. ФРАНЦКЕВІЧ,
метадыст аддзела
маркетынгу ЦБС.
Вера Сцяпанаўна Тумаш
Культура Астравеччыны панесла цяжкую непапраўную страту. Пасля працяглай хваробы памерла былы дырэктар цэнтралізаванай раённай бібліятэчнай сістэмы Вера Сцяпанаўна Тумаш.
В. С. Тумаш нарадзілася 3 мая 1942 года ў г. п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у сялянскай сям’і. Рана засталася без бацькоў і выхоўвалася ў сям’і цёткі. У трохгадовым узросце з-за няшчаснага выпадку стала інвалідам.
Пасля сярэдняй школы, якую скончыла ў Ашмянскім дзіцячым доме, паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум, затым завочна скончыла бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала ў Чашніцкімраёне Віцебскай вобласці, затым, па накіраванню Ашмянскага раённага аддзела культуры, прыехала ў Астравец. Доўгі час працавала загадчыцай дзіцячай бібліятэкі. У 1980 годзе была прызначана дырэктарам цэнтральнай раённай бібліятэкі і адпрацавала на гэтай пасадзе да кастрычніка 2000 года, пасля чаго па стану здароўя і згодна з пададзенай заявай была пераведзена на пасаду намесніка дырэктара.
На ўсіх даручаных участках работы В. С. Тумаш праяўляла сябе высокакваліфікаваным ініцыятыўным спецыялістам, умелым арганізатарам, патрабавальным кіраўніком, добразычлівым, чулым чалавекам. У калектыве падтрымлівала атмасферу справядлівасці, спагадлівасці, узаемапавагі.
Вера Сцяпанаўна Тумаш унесла вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ў раёне, у адраджэнне і зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны, была нястомнай і карпатлівай збіральніцай звестак аб знакамітых земляках мінулага і сучаснасці — паэтах, мастаках, музыкантах. Гэтая шматгадовая праца ўвасоблена ў аўтарскай кнізе «Культура зямлі Астравецкай: асобы і творы», якая выйшла ў «Беларускім кнігазборы» у 2000 годзе.
Памяць пра Веру Сцяпанаўну Тумаш навечна застанецца ў сэрцах усіх, хто яе ведаў і любіў.
2002
15 верасня — Дзень бібліятэк
(гэтаму святу прсвечана старонка ў раённай газеце “Астравецкая праўда”
На тэрыторыі Астравецкага раёна бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва займаецца 31 бібліятэчная ўстанова сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 3 іх адна бібліятэка-клуб /в. Завідзіненты/ і бібліятэка-музей /в. Бабраўнікі/. Акрамя гэтага, бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць пяць клубаў раёна. Насельніцтва Астраўца абслугоўваюць цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі. Усе гэтыя ўстановы /акрамя клубаў-бібліятэк/ аб’яднаны ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму /ЦБС/, агульны фондякой налічвае 334858 асобнікаў. Фонд раённай бібліятэкі складае 33392 экземпляры.
Па стану на 1 верасня бягучага года паслугамі бібліятэк раёна карыстаецца 17,5 тысячы чытачоў, у тым ліку ў Астраўцы — звыш 2200 чалавек. На гэтую дату было выдадзена ў часовае карыстанне каля 260 тысяч бібліятэчных дакументаў, з іх у Астравецкай бібліятэцы — звыш 36000. Новай літаратуры за восем месяцаў года атрымана бібліятэкамі раёна 1066 экземпляраў, з іх 198 асобнікаў прыйшлося на долю цэнтральнай бібліятэкі.
У бібліятэках раёна працуе 49 работнікаў. 3 іх вышэйшую спецыяльную адукацыю маюць 15 чалавек, сярэдне-спецыяльную — 25. Завочна на факультэце бібліятэказнаўства і бібліяграфіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры навучаюцца 3 чалавекі. Апошні год вучацца ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме імя А. С. Пушкіна чацвёра будучых маладых спецыялістаў. Свае прафесійныя веды работнікі бібліятэк сістэматычна павышаюць на абласных і рэспубліканскіх курсах. Акрамя гэтага, павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў адбываецца на раённых семінарах. Толькі за сёлетні год былі арганізаваны семінары па тэмах: «Узаемадзеянне сям’і і бібліятэкі», «Арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў, шляхі іх далучэння да розных відаў творчасці» і школы вучобы: «Арганізацыя інфармацыйных цэнтраў: праблемы і перспектывы развіцця», «Прафесійная этыка і этыкет бібліятэкара».
Асноўнымі накірункамі работы ў бягучым годзе бібліятэкі раёна вызначылі прапаганду здаровага ладу жыцця, экалагічнае выхаванне насельніцтва, прафілактыку СНІДу, алкагалізму, наркаманіі і курэння. Традыцыйна ў бібліятэках святкуюць тыдні сям’і, славянскай і беларускай пісьменнасці і друку, ушаноўваюць ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праводзяцца шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, прэзентацыі кніжных навінак. Усе бібліятэкі раёна вялікую ўвагу надаюць гісторыка-краязнаўчай рабоце, збору фальклору ў сваіх зонах абслугоўвання, развіццю этнаграфічных куткоў.
Большасць бібліятэк аформіла інфармацыйны стэнд «Вашы запыты — наша інфармацыя», дзе ўтрымліваюцца звесткі аб эканамічнай і сацыяльнай палітыцы краіны, вобласці, раёна, мясцовых сельвыканкамаў, калгасаў. Уся дзейнасць бібліятэк накіравана на тое, каб задаволіць патрэбы наведвальнікаў, прадастаўляць па-магчымасці поўную і аб’ектыўную інфармацыю. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя эфектыўныя формы прапаганды друкаваных выданняў.
Ад “Бацькаўшчыны” да “Гармоніі”
Каб цікава, з карысцю арганізаваць вольны час насельніцтва, у некаторых і бібліятэках створаны і працуюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах. Гэта сапраўдныя астраўкі чалавечых зносін, дзе заўсёды можна сабрацца аднадумцам. Асноўная мэта такіх аб’яднанняў у сценах бібліятэкі — прапаганда і распаўсюджванне роднай мовы і культуры, гісторыі свайго краю, экалагічных ведаў, захаванне народных традыцый. У апошнія гады такая форма работы з насельніцтвам набывае ўсё большую папулярнасць, аб чым сведчаць лічбы: яшчэ тры-пяць гадоў назад пры бібліятэках раёна дзейнічала толькі каля дзесяці аматарскіх аб’яднанняў, зараз жа — васемнаццаць. Як станоўчы фактар тут можна адзначыць тое, што асноўная іх частка працуе з дзецьмі і моладдзю.
Актыўна дзейнічаюць аб’яднанні экалагічнага напрамку ў Палушскай сельскай бібліятэцы /»Пралеска»/, Міхалішскай /»Буслік”/, Гозскай /”Крынічка”/, эстэтычнага — «Школа добрых манер» /Гервяцкая бібліятэка/, “Гармонія» /Мальская бібліятэка/. У рамках захавання гістарычнай спадчыны працуе дзіцячы клуб «Цудоўны свет залацістай саломкі» /пас. Гудагайская бібліятэка/, «Сузор’е» /Альхоўская бібліятэка/. Літаратурную спадчыну даследуюць члены аматарскіх аб’яднанняў «Лірнік» /Лошская бібліятэка/, «Парасткі» і «Натхненне» /раённая і дзіцячая бібліятэкі/. У Рытаньскай бібліятэцы працуе аб’яднанне для самых маленькіх членаў грамадства — «Юныя аматары казак». Спондаўская бібліятэка, наадварот. згуртавала вакол сябе вучняў старэйшых класаў мясцовай школы ў краязнаўчы клуб «Бацькаўшчына», аб рабоце якога неаднаразова расказвала раённая газета. Для людзей сярэдняга і больш сталага ўзросту працуюць аб’яднанні пры Варнянскай бібліятэцы «Сучасніца», Бабраўніцкай — «За-латы ўзрост», м. Гудагайскай — «Сучаснікі».
Аматарскія аб’яднанні закліканы задавальняць духоўныя патрэбы асобных груп насельніцтва, яны з’яўляюцца неад’емнай часткай масавай работы бібліятэк. Аднак самая асноўная іх задача — прапаганда кнігі і заахвочванне чытачоў да актыўнага выкарыстання бібліятэчных фондаў.
Дзеля любімай справы не ў цяжар кожны дзень пераадольваць нават кіламетры дарог. Так лічыць бібліятэкар м. Гудагайскай бібліятэкі Марыя Віктараўна Саковіч. Жыве яна ў суседнім Ашмянскім раёне, але кожны дзень, акрамя выхадных, спяшаецца пешшу ў сваё кніжнае царства да чытачоў, якіх у Марыі Віктараўны 360 чалавек, Увогуле, жанчына ніколі не лічыцца з часам. За такі падыход да працоўных абавязкаў была Марыя Віктараўна ўшанавана ганаровым званнем «Лепшы бібліятэкар 1998 года». Гэта намінацыя была аб’яўлепа тады ўпершыню ў рамках раённага конкурсу «Лепшы культработнік «.
Рынак прыйшоў у бібліятэку
Ва ўмовах рыначных адносін бібліятэкам даводзіцца браць пэўную долю фінансавых расходаў на ўласныя плечы. Так з’явіліся платныя паслугі для наведвальнікаў бібліятэк, якія дазваляюць хоць крыху аднавіць і папоўніць кніжны фонд, аформіць падпіску, упрыгожыць інтэр’ер. «Першая ластаўка» аказання платных паслуг чытачам «заляцела» год назад у раённую бібліятэку. Напачатку са спонсарскіх грошай быў арганізаваны камерцыйны фонд колькасцю 15 экземпляраў. Зараз, дзякуючы тым жа платным паслугам, фонд налічвае ўжо каля 200 асобнікаў.
На сённяшні дзень спіс паслуг такога кшталту пашырыўся; у раённай бібліятэцы можна зрабіць ксеракопію з бібліятэчных дакументаў або дакументаў наведвальнікаў, атрымаць на дом свежыя часопісы і літаратуру з чытальнай залы, заказаць набор тэкстаў на камп’ютэры альбо атрымаць складаную бібліяграфічную даведку.
Усяго за восем месяцаў бягучага года раённая бібліятэка зарабіла 527 тысяч рублёў. Грошы, магчыма і невялікія, але і не лішнія.
Сёлета платныя паслугі пачалі аказваць і сельскія бібліятэкі – Альхоўская, Варнянская, Варонская, Гервяцкая, пас. Гудагайская, Лошская. Мальская. Міхалішская і Рыганьская. Яны зарабілі 85 тысяч рублёў.
Наталля Уладзіміраўна Баран нарадзілася і ўсё жыццё правяла ў Палушах. У 1989 годзе прыйшла яна ў мясцовую бібліятэку. Нядаўна завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С.Пушкіна.
У сваёй бібліятэцы Наташа стварыла цудоўпыя экалагічны і этнаграфічны куткі. Экалагічнае навучаннее насельніцтва — адзін з асноўных накірункаў Палушскай бібліятэкі. І ў рамках яго Наталля арганізавала для вучняў малодшых класаў мясцовай школы аматарскае аб’яднанне “Пралеска». Акрамя таго, Палушская бібліятэка прымае ўдзел у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Бібліятэка — дзецям. Бібліятэка для дзяцей » на лепшую пастаноўку работы па спецыялізацыі дзяцей і падлеткаў у межах дабрачыннай рэспубліканскай праграмы «Жыццё патрабуе міласэрнасці».
Летам дэлегацыя з Астраўца гасцявала ў літоўскім горадзе Укмерге, дзе іх, у прыватнасці, цёпла прымалі і знаёмілі з горадам, яго жыхарамі і сваёй работай супрацоўнікі мясцовай бібліятэкі.
А ў мінулую суботу літоўскія госці прыехалі на Астравеччыну з візітам у адказ. Да нас завіталі заснавальнік грамадскага аб’яднання “Згода” Юлюс Казенас, а таксама дэлегацыя бібліятэчных работнікаў з Укмерге на чале з дырэктарам гарадской бібліятэкі Расай Грышнявечэне.
Традыцыйным беларускім караваем гасцей прывіталі Таццяна Мікалаеўна Букель, спецыяліст аддзела інфармацыі райвыканкама, Сяргей Лявонцьевіч Сяўко, загадчык аддзела культуры, Яніна Браніславаўна Мяшкова, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і намеснік дырэктара Астравецкай бібліятэкі Данута Францаўна Чэрнушэвіч. Літоўскія калегі ў сваю чаргу паднеслі гаспадарам свае традыцыйныя падарункі: хлеб і сыр.
Госці азнаёміліся з умовамі работы нашых бібліятэкараў па Астравецкай бібліятэцы, уважліва прыслухоўваючыся да слоў “гіда” — Я.Б.Мяшковай. Найбольшую зацікаўленасць выклікаў платны фонд, а таксама вырабы з саломкі нашых культработнікаў.
Затым госці наведалі Варняны, дзе азнаёміліся з помнікамі архітэктуры і завіталі ў Гервяты. Гервяцкі касцёл і батанічны куток вакол яго надоўна прыцягную ўвагу гасцей з Літвы.
А лёс узяў за ручку — і павёў.
Спачатку Люся марыла стаць міцыянерам. 3 яе смяяліся аднакласнікі і сябры: ага, Аніскін з коскамі, Шэрлак Холмс з Яцынаў. Люсі было крыўдна да слёз: як гэта яны не разумеюць — яна ж хоча быць карыснай, дамагаць людзям! Але чым больш пасміхаліся, тым мацнейшым было жаданне дамагчыся пастаўленай мэты!
Потым, у старэйшых класах, дзіцячую «міліцэйскую» мару змяніла іншая: ёй захацелася стаць урачом. Хоць канчатковая мэта была ўсё тая ж: дапамагаць людзям.
Але адразу пасля школы «штурмаваць» медінстытут яна не рашылася — думала, папрацуе год, падзаробіць грошай, каб бацькам было лягчэй…
Нейкі час Людміла працавала на так званым Вільнюскім заводзе. А потым Яся Станіславаўна Дудко, якая загадвала Чэхскай бібліятэкай, пераязджала на сталае месца працы і жыхарства ў Астравец. I прапанавала адной з самых сваіх актыўных чытачак:
—Люда, пераходзь працаваць у бібліятэку. Тут часу вольнага шмат, усе кнігі патрэбныя пад рукой — зможаш падрыхтавацца да паступлення.
Як потым аказалася, вольнага часу ў сельскага бібліятэкара зусім не так многа, як гэта ўяўляецца недасведчанаму. Але Людміла, папрацаваўшы ў бібліятэцы, зразумела адну простую ісціну: карысць людзям можна прыносіць на любым месцы — пры ўмове, калі выконваеш свае абавязкі добрасумленна, калі адносішся да справы з душой. I калі прыёмная камісія медінстытута не разглядзела ў сарамлівым позірку вясковай дзяўчыны імкнення дапамагчы ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, гэта не стала трагедыяй. Люся вырашыла: застаюся ў бібліятэцы.
Тым больш, што справа гэтая ёй заўсёды падабалася. Некалі бацька, просты вясковец, які тым не менш вельмі любіў чытаць, прывёў за ручку маленькую Люсю ў бібліятэку-перасоўку ў Палястыне, каб узяць дачушцы казкі братоў Грым. Патрэбнай кніжкі якраз не аказалася, была на руках, але бацька ўзяў нейкую іншую, не менш цікавую. І з таго часу кнігі і бібліятэкі назаўсёды пакарылі сэрца дзяўчынкі, яна бегала сюды ледзь не штодня. А калі лёс узяў яе за ручку, як некалі тата і, абмінуўшы прыгожыя ружовыя мары, прывёў за стол бібліятэкара, яна не пакрыўдзілася і не стала наракаць: успрыняла ўсё, як належна, і нават з удзячнасцю.
Было гэта 27 гадоў назад. Спйчатку Людміла Юльянаўна Пазлевіч працавала загадчыцай сельскай бібліятэкі ў Чэхах, затым, змяніўшы сямейнае становішча і месца жыхарства, у Гервятах. Стаяла ля вытокаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, сваімі рукамі стварала каталогі, пішучы на кожную кнігу адпаведную картку спецыяльным бібліятэчным почыркам — о, што гэта такое, як затым гэтыя карткі стаяць у вачах і сняцца начамі, можа расказаць толькі той, хто пісаў іх — дзесяткі, сотні, тысячы. Закончыла завочна Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Перажывала і лепшыя, і нялёгкія часы бібліятэчнай справы. I ні разу не пашкадавала пра аднойчы зроблены выбар.
—Бібліятэкар працуе з людзьмі, і гэта для мяне — самае галоўнае, — дзеліцца патаемным Людміла Юльянаўна. — Нехта прыходзіць проста кнігу патрэбную ўзяць, а іншы пагаварыць, пра набалелае расказаць. I яшчэ пытанне, што важней.
Так, сённяшнія чытачы бібліятэк крыху іншыя, чым былі нават дзесяцігоддзе назад: ім патрэбна не проста «што-небудзь пачытаць», а канкрэтная інфармацыя, пэўная кніга, твор. I ад бібліятэкара патрабуюцца новыя веды, новыя грані прафесіяналізму, якія яны набываюць на розных курсах, семінарах.
—Кажуць, што бібліятэкі цяпер не патрэбны, што людзі туды не ходзяць, — гаворыць Людміла Юльянаўна. I горача дадае. — Гэта няпраўда. У бібліятэку ходзяць і вучні, і пенсіянеры, і настаўнікі, і маладыя спецыялісты — кожны са сваім клопатам, са сваёй патрэбай. Кніга патрэбна ўсім.
Але не толькі чыста бібліятэчнай справай займаецца Людміла Юльянаўна Пазлевіч. Яна даўно і надзейна супрацоўнічае і сябруе з загадчыцай Гервяцкага Дома культуры Та-рэсай Генрыхаўнай Бутвіла: разам ладзяць цікавыя масавыя мерапрыемствы, святы вёсак, дапамагаюць адна адной ва ўсім — і такое ўзаемадзеянне ідзе толькі на карысць агульнай справе. Гэтак жа, як і кантакты з калегамі з іншых бібліятэк раёна —Варнянскай, Міхалішскай, Ізабелінскай.
…Усё жыццё Людміла Юльянаўна мела асноўную мэту жыцця: прыносіць сваёй працай карысць людзям. Цяпер, калі бібліятэчнай справе аддадзена больш як чвэрць стагоддзя, можна смела сказаць: гэтая мэта ажыццяўляецца ёй паўсядзённа.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
2004
—Нарэшце заглядвае сонца і ў наша аконца, — радасна жартуюць супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі.
I гэта праўда, якая стала явай, калі дзіцячая бібліятэка ў чарговы раз пераехала на новае «месца жыхарства» — на гэты раз у былы будынак суда па вуліцы Энгельса.
Будынак пуставаў некалькі гадоў і паспеў за гэты час прыйсці ў даволі занядбаны стан. Затое ў гэтым годзе па ініцыятыве райвыканкама і наперш яго старшыні А.Д.Кавалькі аддзел культуры падараваў яму другое жыццё, адрамантаваўшы і размясціўшы тут дзіцячуб бібліятэку. Прыкласці намаганняў давялося шмат: замянілі стль, падлогу, усё пафарбавалі, абклеілі шпалерамі, пасцялілі лінолеум — адным словам, прывялі будынак у той выгляд, у якім ён знаходзіцца цяпер. Бясспрэчна, умовы змяніліся. Зараз у бібліятэцы замест былых двух — чатыры пакоі: у самым вялікім знаходзіцца абанемент, другі займае чытальная зала, трэці — так неабходнае кнігасховішча і чацвёрты, самы меншы — кабінет загадчыцы. Пакоі прасторныя, светлыя, супрацоўніцы паклапаціліся, каб наведвальнікам бібліятэкі было ўтульна, добра, камфортна. Спецыялісты па дэкору пазайздросцілі б іх мастацкаму густу: прыгожыя шпалеры, падабраны ў колер ім цюль, карціны на сценах і інш.
—Дзеці з задавальненнем ідуць у новую бібліятэку. Хаця, — прызнаюцца супрацоўніцы, — само месцазнаходжанне цяперашняга будынка — не ў цэнтры пасёлка, як раней — крыху насцярожвала спачатку; думалі, што гэта паўплывае на колькасць наведвальнікаў. Але, як аказалася, апасенні былі дарэмныя.
Юных чытачоў кнігі не палохае адлегласць. Чытальная зала запоўнена нават падчас канікулаў. Ды і не дзіва, работнікі бібліятэкі стараюцца усяляк зацікавіць дзяцей: часопісы і газеты, як беларускія, так і расійскія, могуць задаволіць любы густ. Папаўняецца — хаця і не так актыўна, як хацелася б — кніжны фонд, у гэтым плане і па меры магчымасці бібліятэка набывае апошнія дзіцячыя навінкі. Напрыклад, цяпер ажыятажным попытам карыстаецца знакаміты “Гары Потэр”. Дзяўчынкі задаволены разнастайнасцю кніг у стылі “дзіцячы жаночы рамман”, а хлопчыкі — дзіцячымі дэтэктывамі і прыгодніцкай літаратурай.
Аднак, нягледзячы на ўсе плюсы, адмоўны момант у новага будынка дзіцячай бібліятэкі усё ж такі ёсць — гэта ацяпляльная сістэма, якая і тут прадстаўлена незаменнай печкай. Але і гэты недахоп з ліхвой кампенсуецца іншымі выгодамі. Акрамя ўсяго, райвыканкам абяцаў у бліжэйшай будучыні замяніць вокны на сучасныя шклопакеты, уцяпліць гарышча, выдзеліць грошы на новае абсталяванне. А «Белаграпрамбанк» у якасці спонсарскай дапамогі паабяцаў падарыць дзіцячай бібліятэцы камп’ютэр.
Дарэчы, дзіцячая бібліятэка змяніла ўжо чатыры «месцы жыхарства». Да 1988 года яна размяшчалася ў РДК, затым у будынку цяперашняга цэнтра пазашкольнай работы, трэці раз пераехалі ў былое памяшканне цэнтральнай раённай бібліятэкі і вось цяпер — у новы будынак. Добра, што ўмовы з кожным пераездам паляпшаюцца.
Сёння супрацоўнікі мараць аб тым, калі, нарэшце, яны пераедуць на пастаяннае месца жыхарства ў будынак, які ўсё ж такі будзе адпавядаць сучасным умовам. А яшчэ — аб тым, што ў іх з’явіцца ксеракс — галоўная, на погляд супрацоўнікаў, і самая неабходная рэч у бібліятэцы.
Мары ўсё ж некалі збываюцца — у гэта трэба верыць.
А пакуль — з наваселлем, бібліятэка! I поспехаў на новым месцы!
НА ЗДЫМКУ: у чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі; на абане-менце юных чытачоў абслугоўвае Надзея Уладзіміраўна Мілешка.
Фота Івана ПЕТРЫКА.
Клубы і бібліятэкі: два ў адным
Райвыканкам прыняў рашэнне, з улікам склаўшайся сацыяльна-эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, аб рэарганізацыі шэрагу ўстаноў культур.
Згодна з ім зачынены Масцянскі і Чэхскі клубы, а існуючыя ў гэтых вёсках бібліятэкі пераўтвораны ў бібліятэкі-клубы. Гірскі клуб фальклору пераўтвораны ў Дом сацыяльных паслуг.
Калі збываюцца мары
Падарунак ад раённага аддзялення рэспубліканскага Фонду міру, а таксама ад супрацоўнікаў раённага філіяла “Беларусбанка” прывезла ў Варонскую сельскую бібліятэку кіраўнік абедзвюх гэтых арганізацый Альдона Станіславаўна Сухадольская.
Са сродкаў раённага аддзялення Фонду міру было выдзелена 200 000 рублёў і куплены на гэтыя грошы кнігі — энцыклапедыі, даведнікі, вучэбныя дапаможнікі.
У вароне гасцей чакалі — загадчыца бібліятэкі і яе маленькія чытачы. І трэба было бачыць, з якой радасцю і ўдзячнасцю прынялі яны падарунак. Прычым цяжка сказаць, хто радаваўся больш: дзеці з цікавасцю разглядалі прывезеную літаратуру — дзіцячыя дэтэктывы, казкі, прыгодніцкія раманы, вучэбныя дапаможнікі, прымерваючыся, што ўзяць пачытаць у першую чаргу.
Культработнікі года
Па традыцыі, у пачатку года раённы выканаўчы камітэт па прадстаўленні аддзела культуры вызначае лепшых культработнікаў — загадчыка клуба, бібліятэкара і выкладчыка музычнай школы.
Лепшым бібліятэкарам стала Марыя Станіславаўна Вішнеўская, загадчыца Варонскай бібліятэкі, якая чвэрць веку працуе на ніве служэння кнізе і людзям.
На выніковым пасяджэнні работнікаў культуры, якое прайшло ў сярэдзіне лютага, лепшыя па прафесіі культработнікі атрымалі віншаванні і грашовыя прэміі райвыканкама у памеры 10 базавых велічынь кожная.
Па старонках кнігі кахання
Некалькі гадоў таму сябар краязнаўчага аб’яднання «Бацькаўшчына» пры Спондаўскай бібліятэцы Эдуард Балюцкіс прынёс невялікіх памераў рукапісную кніжку, запоўненую дробным уборыстым почыркам на польскай мове. Ад часу выцвіла чарніла, пажаўцелі лісты, ад частага перагортвання абтрапаліся іх краі…
Памалу, старонка за старонкай, пачынаю разбіраць тэкст. Адразу бачна, што ўкладальнік — чалавек дасведчаны і вялікі аматар кніг. Пераплёт, тытульны ліст, выхадныя даныя, нумар, прадмова выкананы па ўсіх правілах друкарскай справы. Чытаю загаловак на тытульным лісце: «Даведнік для напісання лістоў любоўных» — Юзафа Лася з вёскі Петрашышкі. Выдадзены ў 1943 годзе, аб’ёмам 80 старонак тэксту. Зборнік складаецца з 8 частак, тэкст суправаджаецца аўтарскімі малюнкамі.
Першая — «Збор віншаванняўдля дзяцей, моладзі і старэйшых людзей вершамі і прозай». Другая — «Лісты закаханых» (сюды увайшлі ўзоры пісьма да каханай з прызнаннем у каханні, ліст да бацькоў нарачонай з просьбай рукі дачкі, адказы бацькоў — адмоўныя і прыхільныя, развітальны ліст, ліст удаўца, запрашэнне на вяселле і інш.). Трэцяя — “Гульні і забавы для суполкі моладзі». Далей — «Размова з каханай пры дапамозе кветак або Як можна выказаць пачуцці мовай кветак», «Алфавіт кахання», «Зносіны з каханай праз паштоўкі» — з многімі ўзорамі перапіскі, «Значэнне барваў у жыцці людзей, найперш-каханкаў (тут жа пададзена тлумачэнне значэння каштоўных камянёў). «Прымаўкі пра каханне і сямейнае жыццё”, «Паэзія і песні пра каханне».
Натуральна, што пазнаёміўшыся з»Даведнікам»…, я зацікавілася асобай яго ўкладальніка. Якім ён быў? «Начытаным, мудрым і таленавітым, вучыўся добра», — так ахарактарызавала яго Кацярына Трыбоцкая з Кісялёу, такая ж аматарка кніг, як і Юзаф Лось. Яны сябравалі паміж сабой і гэтае сяброўства грунтавалася якраз на агульнасці інтарэсаў. Кацярына таксама сабрала даволі ўнушальных памераў бібліятэку, пачала збіраць яшчэ за польскім часам.
—Юзаф быў проста апантаным кнігалюбам! Зносіў кніжкі ў сваю бібліятэку, адкуль толькі мог. Працаваў у калгасе і нават грошай не забіраў, а аддаваў на падпіску. Не дай Божа, прападзе які-кольвек нумар часопіса — паедзе ў раён і купіць у кіёску. Жонка не надта цешылася з яго захаплення: «Ксёнжкі ксёнжкамі, а сям’ю карміць трэба».
Аднойчы нехта са знаёмых аднёс яму прачытаны раман Генрыха Сенкевіча «Агнём і мячом», у якім не хапіла 10 лістоў (такія чытачы» і зараз сустракаюцца). Дык Юзаф пазычыў у той жа Трыбоцкай такую кнігу і, прыходзячы стомлены пасля цяжкай змены (працаваў ужо апальшчыкам у цагельні), перапісваў ад рукі старонку за старонкай, прычым рукапісныя радкі супадалі з друкаванымі і лісты — таксама.
У бібліятэцы Юзафа панаваў абсалютны парадак: кнігі былі пранумараваны, занесены ў спецыяльны сшытак, некаторыя пераплецены гаспадаром нанова. Пераплятаў ён і падшыўкі часопісаў.
I дом у Лася адрозніваўся ад іншых у наваколлі. Пасля смерці гаспадара ён быў прададзены чужым людзям, бібліятэка — разрабавана, а рэшта — спалена. Так і засталося невядома, ці прачытала той рукапісны твор тая, для каго так старанна занатоўваў гэты незвычайны чалавек вершы, песні, з кім збіраўся гаварыць мовай кветак…
Іаланта ВАЛУЕВІЧ,
бібліятэкар Спондаўскай бібліятэкі.
Лоцман у кніжным моры
Тут, у вусцішным кніжным царстве, Алена Ягораўна аднойчы выразна адчула хуткаплыннасць часу. Здаецца, зусім нядаўна прыехала яна, семнаццацігадовая, з роднай Браншчыны пагасцяваць да старэйшай сястры ў Астравец, ды так і засталася тут. Глянуўся ёй невялікі, зялёны, утульны гарадок. I праца знайшлася — у дзіцячай бібліятэцы была вакансія, і Алену прынялі з умовай, што пойдзе завочна вучыцца на бібліятэкара. Яна нічога не мела супраць — чытаць любіла з дзяцінства, літаратура была любімым прадметам у школе, а апынуцца ў роднай кніжнай стыхіі — што можа быць лепш?
I вось ужо дваццаць тры гады праляцелі — як адзін… Алена Ягораўна даўно лічыць сябе астраўчанкай: тут выйшла замуж за харошага хлопца Генадзя Мінкевіча, нарадзіла дваіх дзетак. Сын Жэня ўжо студэнт, вучыцца ў Маладзечненскім гандлёва-эканамічным каледжы, і мама перажывае другую студэнцкую пару разам з ім — гады сваёй вучобы на бібліятэчным факультэце універсітэта культуры засталіся ва ўспамінах. А з дачкой-сямікласніцай Святланай так прыемна вяртацца ў свет дзяцінства, — любімых кніг. З часоў уласнага маленства і юнацтва засталіся ў Алены Ягораўны любоў і цікавасць да класічнай літаратуры, з вялікім задавальненнем перачытвае творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Чэхава. I радуецца, калі сярод чытачоў знаходзяцца прыхільнікі яе любімых аўтараў.
Вядома, з гадамі прыстрасці і густы мяняюцца. Алена Ягораўна стараецца не прапускаць сучасныя творы беларускіх, рускіх і замежных аўтараў. Як да загадчыцы аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі, да яе часта звяртаюцца чытачы з просьбай параіць што-небудзь новенькае. Яна з гатоўнасцю дапамагае, прычым не толькі мастацкую літаратуру выбраць, але і
галіновую. А гэта значыць, новыя выданні з розных галін ведаў не засталіся без яе ўвагі.
Нездарма, характарызуючы сваю супрацоўніцу, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Яніна Браніславаўна Мяшкова, падкрэсліла: «Алена Ягораўна — вялікая эрудытка.»
У абанементнай зале раённай бібліятэкі звяртае ўвагу наведвальнікаў цікавая кніжная выстава, прысвечаная Году маці, — «Вобраз маці ў творах літаратуры і мастацтва». Кнігі для яе, рэпрадукцыі карцін вядомых рускіх і беларускіх мастакоў падбірала Алена Ягораўна разам з супрацоўніцамі аддзела абслугоўвання.
У актыве і планах аддзела многа розных цікавых мерапрыемстваў на галоўную тэму года. I ў кожным з іх не толькі праца, але і часцінка душы бібліятэкара першай катэгорыі Алены Ягораўны Мінкевіч.
Таіса СЁМІНА.
Калыска талентаў
Выйшла ў свет кніжка “Калыска Талентаў — Глушыца” Іаланты Валуевіч.
Бібліятэкар Спондаўскай бібліятэкі, актыўны краязнаўца і гарачы патрыёт сваёй маленькай радзімкі Іаланта Валуевіч — родам з хутара Глушыца. Менавіта яму, маляўнічаму роднаму куточку, людзям, якія праславілі Глушыцу далёка за межамі Астравеччыны, і прысвяціла аўтарка свой твор.
У кнізе расповяды пра лёсы і творчасць разьбяроў, народных умельцаў Міхаілу Валуевічу і Вінцэнту Ягелу, фізікаў-ядзершчыкаў бацьку і сына Памецькаў, музыканта і ывнаходніка Фелікса Станевіча, паэткі з народа Генуэфы Станевіч.
Выданне багата фотаздымкамі — як сучаснымі, так і архіўнымі.
Так трымаць
У Спондаўскую сельскую бібліятэку-філіял прыйшла прыемная навіна: па выніках 14 Рэспублікансакга конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” за 2005 год яна адзначана грашовай прэміяй.
Адзнака цалкам заслужаная: гэтая бібліятэка шырока вядома на Астравеччыне сваёй краязнаўчай работай, якую ўжо многія гады нястомна вядзе загадчыца Іаланта Францаўна Валуевіч. Тут сабраны багаты матэрыял аб мінулым Спондаўскага краю, аб паходжанні назваў тутэйшых вёсак, азёр, рачулак, урочышчаў, хутароў, аб знакамітых землякаў мінулых часоў і сучаснікаў.
У бібліятэцы арганізуюцца і праводзяцца цікавыя масавыя мерапрыемствы. На якія з’язджаюцца госці са свайго раёна і з суседніх, і якія доўга потым успамінаюць у ваколіцах.
Так трымаць Іаланта Францаўна! Новых поспехаў і знаходак!
Гісторыя бібліятэк раёна
Летапіс Астравецкай ЦБС
Астравецкі раён утвораны 15 студзеня 1940-га года ў складзе Вілейскай вобласці. З чэрвеня 1941 года раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і вызвалены летам 1944 года.
У музеі Быстрыцкай базавай школы ёсць адзін экспанат, міма якога нельга прайсці без хвалявання. Гэта выцвілая ад часу фатаграфія маладой і прыгожай дзяўчыны з хутара Юзэфова Валерыі Ігнатаўны Тубіс. Рамантычна-ўзнёслая, у дзевятнаццаць гадоў яна стала першай у наваколлі камсамолкай, першай быстрыцкай “ізбачкай”. У акупацыю збірала і перапісвала лістоўкі, скінутыя з самалётаў. Аднойчы восенню паліцаі ўварваліся ў дом Тубісаў, знайшлі камсамольскі білет. Босую, па мёрзлай зямлі пагналі Валерыю ў Жарнэлі на допыт. Хацелі выведаць, з кім мела сувязь. Дзяўчыну білі, адлівалі вадой і зноў білі. Але яна нічога не сказала, толькі гідліва плюнула ў вочы паліцаю. Расстралялі камсамолку ў лесе, ля хутара Санова (А.Мальдзіс. Астравеччына, край дарагі…, 1977.с.137-138).
Літаральна з першых месяцаў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў Астравецкім раёне пачалося аднаўленне ўстаноў культуры. У сумеснай пастанове раённага камітэта КП(б)Б і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1944 года значыўся пункт: з1 жніўня 1944 года аднавіць клубы і хаты-чытальні, у першую чаргу ў Астраўцы і Варнянах. Пазней хаты-чытальні адкрываліся і ў іншых месцах. Ужо ў верасні 1944 года ў 63 школах раёна села за парты 5600 вучняў, працавалі два дамы сацкультуры і 14 хат-чытальняў.
Хаты-чытальні былі падведамасныя раённаму аддзелу народнай адукацыі. Паколькі клуб напачатку быў адзін на цэлы раён (у Астраўцы), асноўнымі ачагамі культуры на вёсцы з’яўляліся хаты-чытальні. Яны павінны былі мець гурткі мастацкай самадзейнасці, выпускаць насценныя газеты, праводзіць гутаркі і гучныя чыткі газет насельніцтву. Лепшай лічылася Байканская, дзе “ізбачка” Соф’я Вікенцьеўна Кандратовіч, потым дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, арганізавала драматычны і харавыя гурткі, курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Актыўна працавала хата-чытальня ў Варнянах (загадчыца – Валуевіч). Тут дзейнічалі харавы, драматычны і фізкультурны гурткі, а таксама гурток чытальнікаў. Была і бібліятэка, кнігі рэгулярна абменьваліся ў раённай бібліятэцы. Работа культасветустаноў кантралявалася органамі ўлады. Так, выканкам патрабаваў ад загадчыкаў культасветустаноў арганізоўваць работу хат-чытальняў, вучобу кадраў і абмен кніг паміж хатамі-чытальнямі, сістэматычна папаўняць кніжныя фонды.
Астравецкая раённая бібліятэка месцілася ў драўляным катушку тагачаснага дзяжурнага прадмага. З першых гадоў стварэння бібліятэкі нязменна працавала там Атосіна Ніна Лаўрэнцьеўна. Вядома, што ў 1945 годзе фонд налічваў каля 3 тыс.экз. кніг. Кнігі тады бралі па чарзе, усяго на адну ноч, адзіны экзэмпляр “Маладой гвардыі” быў зачытаны да дзірак. А то і ўвогуле збіраліся каля адзінага стала і чыталі ўслых “Рыбакову хату”. (Мальдзіс А. Астравеччына, край дарагі…, 1977.с. 49-50).
Першай загадчыцай раённай бібліятэкі была, хутчэй за ўсё, Клаўдзія Дзям’янаўна Шыёнак, прынамсі, іншых звестак пакуль не знайшлі. У 1954 годзе рашэннем райвыканкама ад 6 студзеня пад раённую бібліятэку быў перададзены і потым перавезены дом грамадзяніна А.У.Тамашэвіча з вёскі Асінаўка Валейкішскага сельсавета, які выехаў у Польшчу. Бібліятэка размяшчалася на вул. Савецкай,2, дзе і функцыянавала да 1996 года. Трыццатага лістапада 1996 года бібліятэку перавезлі ў будынак былой тыпаграфіі на вул. Набярэжную,6.
Пачатак 60-х гадоў адзначаўся актыўным будаўніцтвам устаноў культуры. У планах на 1961 -62гг. значылася ўзвядзенне адной бібліятэкі і адной хаты-чытальні. Гэты факт сведчыў пра тое, што быў час, калі культурнаму развіццю вёскі надавалася вялікая ўвага. У 70-ыя гады бібліятэка месцілася ў тым жа старым драўляным доміку “насквозь продуваемому ветрами”. Фонд вырас да 37000экз., якім карысталася 1800 чалавек. Загадвала бібліятэкай Яніна Мураўская. У чытальнай зале стаяла 10 сталоў. Былі картатэкі, паліцы з часопісамі, добра аформленыя стэнды, але чытачы наведвалі бібліятэку не вельмі актыўна.
“…-Не ідуць! – злосна паблісквае акулярамі загадчыца. – Нядаўна мы падрыхтавалі пушкінскі вечар, развучылі вершы, урыўкі з “Барыса Гадунова”. Дык, не паверыце, сарвалася мерапрыемства. Сабраць канферэнцыю чытачоў – цэлая праблема.
-Канферэнцыю… А вы шукаеце новыя метады работы?
-Калі тут да новых метадаў, — загадчыца зрываецца ледзь не на адчайны плач. – Столькі цяпер увялі справаздач! Апошні месяц былі на ўборцы, запусцілі ўсю метадычную работу. Ды і хто такі малады спецыяліст? Закончыць бібліятэчны факультэт інстытута, а атрымоўвае ўсяго 85 рублёў, толькі на 12 рублёў больш, чым бібліятэкарка пасля 10-ці класаў. Жыве на прыватнай кватэры, перспектывы ніякай. На адным энтузіязме далёка не заедзеш. Таму і не хочуць з раёну ісці ў бібліятэкары і культработнікі. Прыязджаюць пераважна з іншых раёнаў. Адпрацуе такая тры гады і ўцякае. Я таксама ўцяку! Абавязкова ўцяку! У Смаргонь ці Мядзель, бліжэй да родзічаў… Вы прабачце ўжо, што я так разнервавалася. Набалела даўно…” (А.Мальдзіс. Астравеччына, край дарагі..,1977. с.50).
Пытанне з падборам кадраў для культуры раёна тады стаяла востра. У 1974 годзе з 41 работніка бібліятэк звольнілася 17, амаль палова. Адсутнасць кадраў, беднасць фондаў, састарэлае абсталяванне ўскладнялі абслугоўванне насельніцтва. Сярод бібліятэк раёна на той час лепшай лічылася Гірская сельская бібліятэка. Бібліятэкай выдатнай працы яе зрабіла Антаніна Фамінічна Багачова. Кнігі тут брала 455 чытачоў, на кожнага ў год прыпадала па 12 выдач. Гэта была адзіная сельская бібліятэка, якая карысталася прамым міжбібліятэчным абанементам, мела добрыя кантакты са школай і сельсаветам.
12 ліпеня 1977 года выканаўчы камітэт Астравецкага раённага Савета дэпутатаў прыняў рашэнне №19 “Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці”. Яно было прынята ў мэтах далейшага ўдасканалення культурна-асветніцкай работы бібліятэк, паляпшэння якасці бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, павышэння эфектыўнасці выкарыстання кніжных фондаў і асігнаванняў, якія адпускаліся на ўтрыманне бібліятэк.
Цэнтралізацыя бібліятэк адбылася ў жніўні 1978 года. З гэтага часу ўсе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі раёна аб’ядналіся ў цэнтралізаваную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, арганізацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе Астравецкай раённай бібліятэкі. Астравецкая дзіцячая бібліятэка была рэарганізавана ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі, а сельскія бібліятэкі атрымалі статус філіялаў.
На цэнтральную бібліятэку была ўскладзена адказнасць за арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання дарослага насельніцтва і за ўсю работу ўсёй цэнтралізаванай сістэмы. А на дзіцячы аддзел – за бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей раёна.
Пачынала цэнтралізацыю бібліятэк у раёне Данута Францаўна Чэрнушэвіч. Яна была першым дырэктарам Астравецкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.Затым цэнтралізаваную сістэму аддзела культуры Астравецкага райвыканкама у пачатку 80-ых гадоў узначаліла Вера Сцяпанаўна Тумаш, якая працавала дырэктарам да 2000 года. Па стане здароўя была пераведзена на пасаду намесніка дырэктара ЦБС, а бібліятэчную сістэму ўзначаліла Мяшкова Яніна Браніславаўна.
Усё жыццё Вера Сцяпанаўна прысвяціла бібліятэчнай справе. Па яе прапанове ў цэнтральнай бібліятэцы была створана краязнаўчая гасцёўня. Вера Тумаш шмат сабрала матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці нашых славутых землякоў – І.Гашкевіча, А.Мальдзіса, К.Сваяка, Я.Быліны. Арганізоўвала цікавыя сустрэчы з мясцовымі паэтамі, наладжвала прэзентацыі іх новых кніг (гл. Дадатак).
Вера Сцяпанаўна прымала ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рым – 4”, прысвечанай узаемадзеянню нацыянальных і рэгіянальных культур Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Яе выступленне “На скрыжаванні розных уплываў” змешчана ў кнізе “Беларусіка. Кн. 3-я. Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне” (Рэд. А.Мальдзіс і інш.,Мн., Навука і тэхніка, 1994,с. 200-203).
Матэрыялы пра І.А.Гашкевіча “Па слядах беларускага Адысея” былі надрукаваны ў газеце “Астравецкая праўда”.
У той час у раёне налічвалася 50 бібліятэк: раённая, дзіцячая і 42 філіялы і 6 бібліятэчных пунктаў выдачы. Бібліятэчны фонд складаў 330886 экз., у тым ліку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы – 35961 экз. За 1978 год у бібліятэкі раёна паступіла 34769 экз. літаратуры і перыёдыкі, у ЦБ – 2418. Кнігавыдача склала ўсяго па ЦБС – 461135 экз., у тым ліку ў ЦБ – 56911. У сістэме працавала 57 бібліятэчных работнікаў, з іх вышэйшую бібліятэчную адукацыю мелі толькі 3 работнікі, сярэднюю спецыяльную – 16.
Калі рыхтаваліся да цэнтралізацыі, была праведзена вялікая работа з кніжным фондам: на кожную кнігу была напісана бібліятэчная картка як для алфавітнага, так і для сістэматычнага каталогаў. Такім чынам, у кожнай сельскай бібліятэцы былі створаны каталогі – асноўнае звяно даведачна-бібліяграфічнага апарату, які забяспечвае поўную і аператыўную інфармацыю аб кніжным фондзе бібліятэкі.
Пасля цэнтралізацыі бібліятэк была палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. Усе сельскія ўстановы культуры значна змяніліся ў лепшы бок, набылі добры знешні і ўнутраны выгляд. Для кожнага чытача ЦБС з’явілася магчымасць карыстацца любым выданнем, што паступіла ў адзіны кніжны фонд. З цягам часу ў Астравецкай ЦБС адбыліся розныя змены – як станоўчыя, так і не вельмі. Паступова скарачаецца сетка бібліятэк. Сельскія бібліятэкі-філіялы зачыняюцца ў сувязі са змяншэннем колькасці насельніцтва ў зонах абслугоўвання. На пачатку 2003 года ў Астравецкую ЦБС уваходзіла 31 бібліятэка, з іх 29 – сельскія. Кніжны фонд складаў 333961 экз., за год паступіла ўсяго толькі 2341 экз. новых кніг (для параўнання: 1996г. – 4422, 1997г. – 5046,1998г. – 4481,1999 – 3599,2000г. – 2436). Кнігавыдача склала 365490экз. Бібліятэкі абслужылі 19445 чытачоў. Запыты чытачоў з кожным годам растуць, а нашы фонды не поўнасцю ім адпавядаюць. Яны запоўнены літаратурай,якая не карыстаецца попытам у чытачоў. Іх трэба абнаўляць, прычым тэрмінова і кардынальна.
З мэтай захавання сеткі бібліятэк адбылася рэарганізацыя Бабраўніцкай бібліятэкі філіяла ў сельскую бібліятэку – музей, а Завідзіненцкай бібліятэкі-філіяла – у бібліятэку-клуб.
У 2003 годзе, на прафесійнае свята – Дзень бібліятэк – Астравецкая цэнтралізаваная сістэма ўрачыста адзначыла свой 25-гадовы юбілей, у сувязі з якім была ўшанавана самаадднаная праца бібліятэчных работнікаў: Ганаровымі граматамі Астравецкага райвыканкама і райсавета былі ўзнагароджаны Пінчук В.П. (загадчык аддзела маркетынгу), Мілешка Н.У. (бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі).
Павышэнню эфектыўнасці і якасці абслугоўвання чытачоў садзейнічае выкарыстанне сучасных тэхнічных сродкаў у ЦБС і аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. У цэнтральнай раённай бібліятэцы ёсць два камп’ютэры і ксеракс. Нядаўна набыты яшчэ два камп’ютэры – непасрэдна для цэнтра прававой інфармацыі і дзіцячай бібліятэкі. Неабходны для работы яшчэ адзін ксеракс для дзіцячай бібліятэкі.
У ЦБС працуе 46 бібліятчных работнікаў. Кадры на сённяшні дзень стабільныя, пераважная большасць – выхадцы з нашага раёна. Вышэйшую адукацыю маюць 24 чалавекі, з іх 21 – бібліятэчную, сярэднюю бібліятэчную – 19.
Вялікую ўвагу адміністрацыя, метадычная служба цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы надае павышэнню кваліфікацыі кадраў. Практыкумы, стажыроўкі, круглыя сталы, школы вучобы – ўсё гэта спрыяе высокапрафесійнаму выкананню задач, якія павінны вырашацца бібліятэкарамі на сучасным этапе. Таму вучоба кадраў праходзіць на базе некалькіх сельскіх бібліятэк. Так, бібліятэкары пазнаёміліся з работай Бабраўніцкай бібліятэкі-музея, Варонскай, Варнянскай, Трокеніцкай, Гервяцкай, Рымдзюнскай, Страчскай і Спондаўскай сельскіх бібліятэках.
З мэтай арганізацыі цікавага і карыснага вольнага часу насельніцтва ў большасці бібліятэк сістэмы арганізаваны аматарскія аб’яднанні. Гэта сапраўдныя астраўкі чалавечых зносін, дзе збіраюцца аднадумцы. Асноўная іх мэта – прапаганда і распаўсюджванне роднай мовы і культуры, гісторыі свайго краю, экалагічных ведаў, захаванне народных традыцый. У апошнія гады такая форма набывае ўсё большую папулярнасць, аб чым сведчаць і лічбы: яшчэ тры-пяць гадоў назад пры бібліятэках раёна дзейнічала каля 10 такіх фарміраванняў, цяпер іх – 22, куды ўваходзяць больш за дзве сотні чалавек. Як станоўчы фактар тут можна адзначыць і тое, што асноўная частка аб’яднанняў працуе з дзецьмі і моладдзю.
Астравецкая дзіцячая бібліятэка па недакладных звестках была заснавана ў 1964 годзе. Размяшчалася ў пакойчыку цяперашняга цэнтра пазашкольнага выхавання на вул. Ленінскай. Але хутка пераехала ў будынак раённага Дома культуры, дзе знаходзілася да 1988 года. З таго часу дзіцячая бібліятэка мяняла чатыры месцы жыхарства, пакуль не пераехала ў апошні раз — у будынак былога раённага суда – на вул. Энгельса.
Арганізатарам дзіцячай бібліятэкі, першым яе бібліятэкарам была Тумаш Вера Сцяпанаўна. У якасці яе загадччыцы і бібліятэкара адначасова яна прабыла да 1981 года.
Загадчыцамі ў розныя часы былі Пінчук Вольга Пятроўна і Мілешка Надзея Ўладзіміраўна. З 1991 года бібліятэкай загадвае Гірдзей Таццяна Іванаўна. На працягу існавання бібліятэкі тут працавалі ветэраны бібліятэчнай справы: Аляксеева Лідзія Васільеўна, Якавіцкая Ніна Сямёнаўна, Мілаш Тамара Віктараўна. Бібліятэкары актыўна супрацоўнічалі са школай, актыўна праводзілі масавыя мерапрыемствы і індывідуальную работу з чытачамі. Бібліятэка стала метадычным цэнтрам па абслугоўванні дзіцячага чытача ў раёне.
Новы этап у дзейнасці бібліятэкі пачаўся з 1978 года, калі яна ўлілася ў склад раённай ЦБС – стала яе дзіцячым аддзелам. На 01.01. 1978 года кніжны фонд бібліятэкі складаў 18959 экз., абслугоўвалася чытачоў – 1815 чалавек.
Бібліятэка сёння – гэта 2303 чытачы, якія наведваліся сюды 17774 разы і якім выдадзена 44310 дакументаў з фонду бібліятэкі. У штаце працуюць чатыры бібліятэкары.
Прыярытэтнымі накірункамі работы бібліятэкі сёння з’яўляюцца: экалагічнае і эстэтычнае выхаванне, краязнаўчая работа. Бібліятэка цесна супрацоўнічае са школамі Астраўца, цэнтрам пазашкольнай работы, раённым Домам культуры.
Традыцыйна бібліятэка праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, Тыдзень экалогіі, Свята прысвячэння ў чытачы, Тыдзень беларускага пісьменства, тэатралізаваныя прадстаўленні, літаратурна-гульнёвыя праграмы, краязнаўчыя ўрокі, урокі дабрыні, здароўя і многае іншае.
Пры бібліятэцы з 1997 года працуе клуб эстэтычнага напрамку “Вясёлка” для падлеткаў.
Сярод бібліятэчных работнікаў ЦБС многа ветэранаў працы. Гэта С.Ф.Шаблоўская, І.Ф.Валуевіч, А.П.Мізей, М.С.Вішнеўская, А.Я.Мінкевіч, В.А.Касцечка, В.У.Ражко, Л.Ю.Пазлевіч, М.В.Саковіч, Н.С.Якавіцкая, Т.А.Кісель, Н.У.Мілешка, Г.М.Серая, В.П.Пінчук і іншыя. Многія сёння ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку: А.Ф.Багачова, Л.В.Аляксеева, Я.А.Тамашэвіч, Т.А.Янковіч, Т.К.Руновіч, В.Ц.Глушкова, Л.П.Суднік. На змену ім прыходзіць новае папаўненне.
Рашэннем Астравецкага райвыканкама і Савета аддзела культуры з 1998г. у межах раённага конкурсу “Лепшы культработнік года” у намінацыі “Лепшы бібліятэкар года” вызначаны пераможцамі: Саковіч М.В. (м.Гудагайская б-ф), Тварагаль В.М. (пас. Гудагайская б-ф), Кісель Т.А. (дзіцячая б-ка), Бяляўская Л.Э. (Мальская б-ф), Комар С.І. (Бабраўніцкая б-музей), Валуевіч І.Ф. (Спондаўская б-ф), Вішнеўская М.С. (Варонская б-ф).
Чвэрць стагоддзя на карысць людзям
Дваццаць сем гадоў працуе ў Астравецкай ЦБС Людміла Юліянаўна Пазлевіч. Загадвае яна Гервяцкай сельскай бібліятэкай. Пачынала асвойваць бібліятэчную прафесію ў Чэхскай сельскай бібліятэцы, затым, змяніўшы сямейнае становішча і месца жыхарства – у Гервятах. Стаяла ля вытокаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, сваімі рукамі стварала каталогі. Толькі той, хто зрабіў апісанне мноства соцен, тысяч картак, ведае, як тыя карткі стаяць уваччу і сняцца начамі. Завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Перажывала і лепшыя, і нялёгкія часы бібліятэчнай справы. І ніколі не пашкадавала пра аднойчы зроблены выбар.
Спачатку Людміла Юліянаўна марыла стаць міліцыянерам. Потым, у старэйшых класах, дзіцячую “міліцэйскую” мару змяніла іншая: ёй хацелася стаць урачом. Хоць канчатковая мэта была ўсё тая ж: дапамагаць людзям.
Але адразу ж пасля школы “штурмаваць” медінстытут яна не рашылася – хацела падзарабіць грошай, каб бацькам было лягчэй…
Нейкі час Людміла працавала на астравецкім заводзе, філіяле Вільнюскага ваеннага завода. А потым загадчыца Чэхскай бібліятэкі Я.С.Дудко пераязджала на пастаяннае месца жыхарства ў Астравец і прапанавала адной з самых актыўных чытачак сваё месца.
-Пераходзь працаваць у бібліятэку. Тут часу вольнага шмат, усе кнігі патрэбныя пад рукой – зможаш падрыхтавацца да паступлення.
Як потым аказалася, вольнага часу ў сельскага бібліятэкара зусім не так і многа, як гэта ўяўляецца недасведчанаму. Але Людміла, папрацаваўшы ў бібліятэцы, зразумела адну простую ісціну: карысць людзям можна прыносіць на любым месцы – пры ўмове, што выконваеш свае абавязкі добрасумленна, адносішся да справы з душой. І калі прыёмная камісія медінстытута не разгледзела ў сарамлівым позірку вясковай дзяўчыны імкнення дапамагчы ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, гэта не стала трагедый. Люда вырашыла: застаюся ў бібліятэцы.
Тым больш, што справа гэтая ёй падабалася. Некалі бацька, просты вясковец, які тым не менш вельмі любіў чытаць, прывёў за ручку маленькую Люсю ў бібліятэку-перасоўку ў вёсцы Палястыне, каб узяць дачушцы казкі братоў Грым. Патрэбнай кніжкі якраз не аказалася на месцы, але бацька ўзяў нейкую іншую, не менш цікавую. І з таго часу кнігі і бібліятэка назаўсёды пакарылі сэрца дзяўчынкі, яна бегала сюды ледзь не штодня. А калі лёс узяў яе за руку, як некалі тата і, абмінуўшы прыгожыя ружовыя мары, прывёў за стол бібліятэкара, яна не пакрыўдзілася і не стала наракаць: успрыняла ўсё як належнае і нават з удзячнасцю.
-Бібліятэкар працуе з людзьмі, і гэта для мяне – самае галоўнае, — дзеліцца патаемным Людміла Юліянаўна.- Нехта прыходзіць проста кнігу патрэбную ўзяць, а іншы пагаварыць, пра набалелае расказаць. І яшчэ невядома, што важней.
Сённяшнія чытачы, мажліва, іншыя, чым былі нават дзесяцігоддзе назад: ім патрэбна не проста “што-небудзь пачытаць”, а канкрэтная інфармацыя, пэўная кніга, твор. І ад бібліятэкара патрабуюцца новыя веды, новыя грані прафесіяналізму, якія яны набываюць на розных курсах, семінарах.
-Кажуць, што бібліятэкі цяпер не патрэбны, што людзі туды не ходзяць, — гаворыць Людміла Юліянаўна. І горача дадае.- Гэта няпраўда. У бібліятэку ходзяць і вучні, і пенсіянеры, і маладыя спецыялісты – кожны са сваім клопатам, са сваёй патрэбай. Кніга патрэбна ўсім.
Але не толькі чыста бібліятэчнай справай займаецца Людміла Юліянаўна Пазлевіч. Яна даўно і надзейна супрацоўнічае і сябруе з загадчыцай Гервяцкага Дома культуры Т.Г.Бутвіла: разам ладзяць цікавыя масавыя мерапрыемствы, святы вёсак, дапамагаюць адна адной ва ўсім, і такое ўзаемадзеянне ідзе толькі на карысць агульнай справе. Гэтак жа, як і кантакты з калегамі з іншых бібліятэк раёна – Варнянскай, Міхалішкаўскай, Ізабелінскай…
Усё жыццё Людміла Юліянаўна мела асноўную мэту жыцця: прыносіць сваёй працай карысць людзям. Цяпер, калі бібліятэчнай справе аддадзена больш як чвэрць стагоддзя, можна смела сказаць: гэтая мэта ажыццяўляецца ёю штодзённа.
Захавальніца даўніны
Софія Іосіфаўна Комар, калі вярнулася дамоў, у Бабраўнікі, пасля няўдалай спробы стаць гараджанкай, найперш уладкавалася ў мясцовы сельскі клуб. З цягам часу клуб закрыўся, а жанчына стала загадваць бібліятэкай, якая размяшчалася ў адным будынку з пачатковай школай, (закрылі васьмігодку). Той час яна ўспамінае з настальгіяй: заўсёды дзіцячы гоман напаўняў жыццём і школу, і бібліятэку.
Што патрэбна вяскоўцам, Софія Іосіфаўна ведае даўно – вырасла сярод гэтых людзей. І калі ў свой час дырэктар ЦБС В.С.Тумаш прапанавала збіраць у бібліятэцы старыя рэчы, каб стварыць этнаграфічны куток, яна зразумела: гэта тое, што трэба, што зможа аб’яднаць і старых, і маладых.
Але на першым часе, прызнаецца, саромелася хадзіць па хатах, прасіць нешта… Ды людзі самі прыйшлі на дапамогу. Першы экспанат – калаўрот – прынесла Рэгіна Іосіфаўна Блашкевіч. З таго і пайшло: хто незвычайнай работы саламяны збан падаруе, а хто – пацямнелае ад часу люстра ў арыгінальнай раме; той старадаўнюю драўляную каўбасніцу (ці помніць хто, як з дапамогай такой хітрай прылады чыніліся “пальцам пханыя” каўбасы), а гэты – лапці лыкавыя; нехта рэдкай прыгажосці саматканы ручнік, а іншы – стары патэфон; той – дзіцячую люльку, а гэты – рознакаляровыя, бы вясёлка на небе, ходнікі…
Асобная гісторыя была з кроснамі – іх адшукала на гарышчы бібліятэчная тэхнічка ў купленай у вёсцы хаце. Сяк-так сцягнулі жанчыны грувасткія прылады, а вось як іх сабраць, каб ткацкі станок атрымаўся, ніяк прыдумаць не маглі.
Звярнуліся па дапамогу да слыннай бабраўніцкай ткачыхі Ірыны Іосіфаўны Мураўскай: яна і сама за кроснамі з дзяцінства сядзела, рэдкай прыгажосці ручнікі ды дываны ткала, і маці яе, і бабуля вядомымі ў акрузе майстрыхамі гэтай тонкай справы былі.
Дапамагла ім Ірына Іосіфаўна сабраць кросны – сапраўды, вялізныя; нідзе ў вёсках да таго і не бачаныя. Мураўская прыпомніла, што як яшчэ была малым дзяўчом, то бачыла, як на такіх кроснах бабулі ткалі дываны – суцэльныя, бясшоўныя. Так што гэтыя кросны, што стаяць цяпер ў Бабраўніках у бібліятэцы, можа, самыя старыя ў раёне. Што яны яшчэ з пазамінулага стагоддзя – то дакладна.
-Шмат мне дапамог у збіранні экспанатаў Уладзіслаў Браніслававіч Праўлуцкі, — гаворыць Софія Іосіфаўна.- Гэта ўвогуле вельмі цікавы чалавек, які, хоць і жыве цяпер у Вільні, шчыра цікавіцца гісторыяй роднага краю. Ён падарыў бібліятэцы багатую нумізматычную калекцыю. Часта бываючы ў Бабраўніках ці навакольных вёсках, заўсёды звяртае ўвагу на арыгінальныя старадаўнія рэчы – і ці сам выпрасіць, прынясе, ці мне падкажа, да каго звярнуцца.
Паступова стварэнне музея нібы стала справай гонару для мясцовых жыхароў: многім хацелася пакінуць пасля сябе памяць. Тым больш, што Софія Іосіфаўна помніць усіх “дарыцеляў”. Да прыкладу шмат цікавых збанкоў, цабэркаў перадала ў музей Яніна Лукша з Шульнікаў. Жанчыны ўжо, на жаль, няма, а стваральніца музея ўсім расказвае пра экспанаты і жанчыну, што іх падаравала – і такім чынам працягваецца жывая памяць пра чалавека.
Так,рэч да рэчы, экспанат да экспаната — і этнаграфічны куток у Бабраўніцкай сельскай бібліятэцы перарос у пакой, а той, у сваю чаргу, у сапраўдную музейную экспазіцыю, якой стала цесна ў існуючым памяшканні. Таму класы, якія вызваліліся, былі вельмі дарэчы. Аддзел культуры райвыканкама, улічваючы, што зрабіла за гэты невялікі час Софія Іосіфаўна і якія ў яе грандыёзныя планы на будучыню, рэарганізаваў Бабраўніцкую сельскую бібліятэку ў бібліятэку-музей.
Можа нейкі скептык скажа: “А каму патрэбен гэты музей у неперспектыўнай вёсцы? Хто туды ходзіць?” Але ж ходзяць! І вяскоўцы, і іх дзеці, што прыязджаюць сюды пагасціць, ды і з іншых вёсак прыходзяць людзі, каму неабыякавая гісторыя роднага краю, жыццё нашых продкаў. З цікавасцю разглядаюць экспанаты, распытваюць, захапляюцца – і цягнецца такім чынам нітачка, што звязвае мінулае і сучаснае, не рвецца повязь часоў.
Але не толькі захаваннем і прымнажэннем музейнай экспазіцыі і не толькі бібліятэчнай справай займаецца Софія Іосіфаўна. Яна піша летапіс сваёй вёскі – і ў гэтым бібліятэкару таксама дапамагаюць пажылыя людзі.
Напэўна, ад такіх вось зносін і нарадзілася ў бібліятэкара ідэя стварыць клуб “Залаты ўзрост”. Раз у месяц збіраюцца ўжо сталыя жанчыны ў бібліятэцы, каб пасядзець разам, папіць духмянай кавы ці гарбаты, пагаманіць пра тое-сёе, падзяліцца ўзорамі вышыванак – у вёсцы непераўзыйдзеныя майстрыхі гэтай справы, можна сказаць, сапраўдныя мастачкі Вера Іванаўна Дарашкевіч і Галіна Казіміраўна Мураўская – ці рэцэптамі, часам паспяваць. А найбольш — адагрэцца душою.
Але стала апошнім часам заўважаць Софія Іосіфаўна, што неяк пакрыўджанай застаецца вясковая моладзь: усё, маўляў, для пажылых, нібы нам адпачыць не хочацца. Але цяпер, калі бібліятэцы перадалі будынак школы, і для маладых можна будзе наладжваць цікавыя мерапрыемствы – месца хапае.
Хоць і адна ў Бабраўніках установа культуры, ды і тая своеасаблівая – бібліятэка-музей, але ж гаспадыня яе, сапраўдны энтузіяст сваёй справы Софія Іосіфаўна Комар, імкнецца, каб кожны знайшоў тут сабе адпачынак для душы.
Гаспадыня Спондаўскага краю
У невялічкім памяшканні Спондаўскай сельскай бібліятэкі заўсёды адчуваецца нейкая няўлоўная дамашняя ўтульнасць. На першы погляд усё як і ў звычайнай вясковай бібліятэцы: стэлажы з кнігамі, стол, некалькі крэслаў, як і ўсюды – фіранкі на вокнах. А пасядзіш тут гадзіну-другую – заўважаеш, што пакідаць гэты ўтульны пакой і яго гасцінную гаспадыню зусім не хочацца. Такое адчуванне, напэўна, знаёма многім, хто ўпершыню пераступаў парог Спондаўскай бібліятэкі.
Невысокая, светлавалосая гаспадыня тамтэйшага кніжнага царства – Іаланта Францаўна Валуевіч – працуе тут вельмі даўно. У 2005 годзе, справіла яна свой 35-гадовы працоўны юбілей. Свой лёс з культурай, з бібліятэкай у прыватнасці, звязаць для Іаланты Францаўны дапамог выпадак. Шчаслівы выпадак. У дзяцінстве ёй вельмі хацелася стаць следчым – весці даследаванне, дапытваць злачынцаў, прымаць удзел у групе захопу. Таму пасля заканчэння мясцовай школы вырашана было паступаць на юрыдычны факультэт. Аднак у Астравецкім аддзеле ўнутраных спраў з яе толькі пасмяяліся – не дзявоцкі гэта занятак лавіць злачынцаў. У Спондах тады свабодным было месца бібліятэкара, і яна пайшла працаваць туды. Праз год паступіла на завочнае аддзялення бібліятэчнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Стала адначасова вучыцца і працаваць.
Чым больш працавала, тым больш і больш падабалася ёй гэтая прафесія. Хоць некаторыя рэчы азмрочвалі яе. У тыя застойныя, як прынята цяпер называць, часы ў першую чаргу неабходна было прапагандаваць матэрыялы партыі ды рашэнні чарговых з’ездаў. Іх неабходна было вывучаць і даводзіць да людзей, што не зусім падыходзіла да характару Іаланты.
Затым яе абралі сакратаром камсамольскай арганізацыі ў мясцовым калгасе. Давялося больш глыбей усё ж такі ўнікаць ва ўсе гэтыя матэрыялы. Паціху звыклася, і з цягам часу прадстаўленні аб іншай прафесіі проста прапалі. Прапалі настолькі, што калі нават ёй сталі прапаноўваць работу ў райкаме камсамола і райкаме партыі, Іаланта Францаўна адмовілася. Хоць перспектывы ў тых установах вядома якія былі.
— Толькі тады я зразумела, што гэта, бадай, самая цікавая прафесія, — дзеліцца сёння Іаланта Францаўна. – Мне заўсёды падабалася сустракацца з людзьмі, дапамагаць ім вызначыцца з кнігай, а пасля пачуць ад іх водгук аб ёй. А яшчэ мне вельмі падабаецца праводзіць розныя мерапрыемствы, святы, вечары адпачынку. Мяне натхняе сам працэс: вось людзі – і старыя, і маладыя – збіраюцца разам, далучаюцца сумесна да кніг, да дабрыні.
Спондаўшчына слынная сваімі землякамі, сярод якіх каталіцкія святары Янка Быліна і Казімір Сваяк, кампазітар Альбін Стаповіч, беларускі вучоны – асветнік і грамадскі дзеяч А.Клімовіч. Усе гэтыя людзі жылі і працавалі ў пачатку і сярэдзіне мінулага стагоддзя, — прадаўжае Іаланта Францаўна. – А колькі яшчэ тут проста цікавых людзей, якіх можна лічыць носьбітамі фальклору, сведкамі гістарычных падзей. Аб адным толькі разьбяру Міхасю Валуевічу колькі можна расказваць! Дзед Міхалка жыў на маім родным хутары Глушыца. Сваю большую частку жыцця ён аддаў вырабам з дрэва. Яго ніхто не ўспрымаў усур’ёз, нават жонка і дзеці лічылі дзіваком. У хаце ў яго была гліняная падлога, а ўсё вакол застаўлена драўлянымі забаўкамі, як ён сам называў свае скульптуры. Колькі іх было, ніхто дакладна не ведае. На сённяшні дзень шмат вырабаў перададзена ў Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі. Менавіта туды перададзены і вялікі прыгожы алтар з дрэва. На жаль, прызнанне да яго прыйшло позна, толькі пасля смерці.
Увогуле І.Ф.Валуевіч надае вялікую ўвагу краязнаўчай рабоце. За апошня дзесяцігоддзе ў бібліятэцы сабраны мясцовы фальклор, звесткі аб народных умельцах, складзены летапіс Спондаў і навакольных вёсак. Загадчыца Спондаўскай бібліятэкі арганізавала аматарскае аб’яднанне “Бацькаўшчына”, удзельнікі якога вядуць актыўную пошуковую работу па вяртанні гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, выпускаюць уласную газету “Вытокі”, якая выходзіць раз у квартал. Там удзельнікі аб’яднання апісваюць свае вандроўкі як актыўную форму мерапрыемства. Вялікая работа праведзена Іалантай Францаўнай па зборы матэрыялаў, звязаных са святкаваннем значных рэлігійных свят – Калядак, Вялікадня і інш. Звесткі збіраюцца па ўспамінах старажылаў, занатоўваюцца, а пасля на іх аснове праводзяцца фальклорныя святы, гадзіны гісторыі.
І.Ф.Валуевіч – актыўны ўдзельнік усіх краязнаўчых канферэнцый. На 2-іх чытаннях, прысвечаных першаму консулу Расіі ў Японіі І.Гашкевічу, якія праходзілі ў Мінску і Астраўцы з удзелам японскіх гасцей (матэрыялы іх выйшлі ў 2003г. асобнай кнігай), яе даклад тычыўся творчасці народнага майстра В.Ягелы. На першых раённых краязнаўчых чытаннях, прысвечаных 120-годдзю Я.Быліны, тэма яе даклада гучала так: “Клюшчані і ваколіцы ў пачатку XX ст.”. За апошні год І.Ф.Валуевіч стварыла ўнікальны фотаальбом краявідаў спондаўскага краю, фотаздымкі ў які зрабіла сама. Іаланта Францаўна — самы актыўны бібліятэкар у накірунку адшукання спонсарскай дапамогі. Так, за 2003 год план платных паслуг Спондаўскай бібліятэкай выкананы на 300%, што адпавядала 400 000 рублёў.
Спондаўская бібліятэка – заўсёды ажыўлены, не пазбаўлены жыцця цэнтр. Гэта сапраўдны асяродак нацыянальнай культуры. На працягу многіх гадоў Іаланта Францаўна Валуевіч падтрымлівае ў сваіх чытачоў і наведвальнікаў агеньчык пачуцця гонару за сваю Радзіму, за родны куточак.