Пералік бясплатных паслуг, якія аказвае ДУК "Астравецкая раённая бібліятэка"
- Прадастаўленне інфармацыі аб бібліятэчных фондах наведвальнікам бібліятэк.
- Правядзенне кансультацый па выкарыстанню каталогаў і картатэк.
- Выдача дакументаў праз абанемент бібліятэк за іх межы на тэрмін, устаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай.
- Выдача дакументаў з фондаў чытальнай залы для выкарыстання ў межах бібліятэк на працягу працоўнага часу.
- Правядзенне планавых мерапрыемстваў (выстаўкі, канферэнцыі, прэзентацыі кніг, тэматычныя вечары, бібліяграфічныя агляды, гутаркі і інш.).
- Рэгістрацыя і перарэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк.
Міжбібліятэчны абанемент (МБА)
Калі ў нашай бібліятэцы няма патрэбнай кнігі, Вы маеце магчымасць заказаць яе па міжбібліятэчнаму абанементу.
Для афармлення заяўкі неабходна прадаставіць звесткі аб выданні:
- аўтара;
- назву выдання;
- выхадныя даныя.