Навіны і падзеі

У філіяле “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” адбылося яркае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства! Малодшыя школьнікі адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў мінулае. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пісьменства. На кніжнай выставе сустрэліся з беларускімі асветнікамі. Пагаварылі пра Францыска Скарыну — першадрукара нашай зямлі! А потым пачалося самае цікавае — урок-гульня «Таямніца старога світка»! Дзеці разгадвалі рэбусы па старадаўніх світках з кірыліцай, спрабавалі пісаць алоўкам-пяром і атрымалі прызы за свае веды! Юныя ўдзельнікі былі надзвычай актыўнымі: дружна адказвалі на пытанні пасля экскурсу ў гісторыю пісьменства і паказалі сапраўдную цікаўнасць да спадчыны продкаў!
В рамках Дня библиотек сотрудник филиала “Мальская сельская библиотека-клуб” посетила и подготовила караван книг «Улыбнитесь книжки – к нам пришли детишки» для воспитанников детского сада. Посредством прогулки по книжному царству библиотекарь рассказала юным будущим читателям о мире книг, о бережном обращении с ними. Ребята с удовольствием отгадывали загадки, рассматривали картинки русских народных и зарубежных сказок. В заключение встречи библиотекарь пригласила дошкольников со своими родителями посетить библиотеку, чтобы записаться и выбрать книги для домашнего чтения.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла займальная літаратурная гульня «Падарожжа ў слова», прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Юныя чытачы адправіліся ў незвычайнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры. Як і ў многіх падобных мерапрыемствах, іх чакалі розныя «станцыі» — тэматычныя этапы, дзе трэба было праявіць кемлівасць, веды і творчыя здольнасці . На станцыі «Кніжная» дзеці знаёміліся з гісторыяй беларускага кнігадрукавання — ад старадаўніх рукапісаў да сучасных выданняў . На станцыі “Перакладчыкі” перакладалі словы і слрвазлучэнні з рускай на беларускую мову. Акрамя гэтага, адгадвалі загадкі, шарады, фразеалагізмы, тлумачылі значэнні прыказак і прымавак. Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве надалі беларускаму фальклору — мудрым казкам, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне . Бібліятэкары падкрэслілі, што галоўная мэта такіх сустрэч — не толькі пазнаёміць дзяцей з літаратурнай спадчынай, але й выхаваць любоў да роднага слова, павагу да культуры…
У філіяле “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” прайшло святочнае мерапрыемства “Кніжны лабірынт ведаў”, прымеркаванае да Дня ведаў. Бібліятэкар шчыра павіншавала вучняў малодшых класаў, а таксама іх любімых матуль і бабуль з пачаткам навучальнага года і прапанавала ўсім разам пагуляць у займальную гульню па выставачных кнігах. Галоўнай фішкай стала незвычайная выстава, дзе ў кожнай кнізе хаваліся заданні. Удзельнікі па чарзе выцягвалі карткі з кніг і сумесна рашалі розныя галаваломкі: матэматычныя прыклады , лінгвістычныя рэбусы і заданні па беларускай мове. Гульня дазволіла паўтарыць пройдзены матэрыял і атрымаць зарад бадзёрасці перад школьнымі буднямі.
"Кніга – крыніца мудрасці": як дзеці выратавалі лета! У Альхоўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла тэатралізаваная гульня-падарожжа! Лень-матухна ? выкрала фарбы лета , але Храніцельніца кніг і гісторыі разам з малышамі дзіцячага садка кінуліся ў пагоню! Што рабілі? Загадкі – шчоўкалі як арэшкі! Скарагаворкі – тараторылі хутчэй за кулямёт! Гульня "Так ці Не" – ніводнай памылкі! А фінал стаў сапраўдным падарункам для маленькіх наведвальнікаў! Старэйшыя дзеці паказалі лялечны спектакль паводле беларускай народнай казкі "Кемлівая жаба" Фарбы вярнуліся, лета выратавана! Усе засталіся з добрым настроем і морам эмоцый! Кніга – сапраўдная крыніца цудаў!
Што елі нашы продкі? З якімі абрадамі было звязана іх прыгатаванне? Як называліся стравы, якія сёння здаюцца экзатычнымі? Як трэба паводзіць сябе за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гульні-віктарыны “Беларускія прысмакі”, якая адбылася ў рамках праекта “Да роднай мовы крок зрабі” ў філіяле "Міхалішкаўская сельская бібліятэка". Прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, паглядзелі фрагменты відэафільма “Смак беларускай гісторыі”. Мерапрыемства выхавала ў іх павагу і любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў. Дзеці не толькі папоўнілі свой слоўнікавы запас беларускімі назвамі страў, але і зразумелі, наколькі багатая наша спадчына. Фінальным акордам стала дэгустацыя ўсіх страў, якія былі прыгатаваны да мерапрыемства. Варта адзначыць, што нічога не засталося на талерках – усё было з’едзена з вялікім апетытам!
У гэты чацвярговы вечар сцены Астравецкай раённай бібліятэкі напаўняліся не звыклай бібліятэчнай цішынёй, а цяплом гучных галасоў, музыкай і шчырасцю жывога слова. Сюды, як на агеньчык роднага ачага, сабраліся тыя, каму дарагое беларускае мастацкае слова, — родныя, блізкія, вучні, верныя сябры і калегі па пяры. Гаспадыняй вечара стала таленавітая паэтэса, кампазітар і выканаўца, жанчына з адкрытай душой і пяшчотным голасам — Людміла Іванаўна Кухарэвіч. Прастора бібліятэкі ў гэты дзень жыла ў рытме радкоў і акордаў. Кожны, хто пераступаў парог, адчуваў, што трапляе ў асаблівы свет, дзе слова гучыць не проста гукам, а сэрцам. І гэта невыпадкова: творчасць Людмілы Іванаўны — гэта люстэрка яе лёсу, яе каранёў і велізарнай любові да той зямлі, дзе яна нарадзілася. З цёплай усмешкай і лёгкім хваляваннем Людміла Іванаўна падзялілася сакрэтамі стварэння сваіх шчырых і жыццёвых…
Лето — время чудес, и в Филиале «Ольховская сельская интегрированная библиотека» прошло настоящее литературное сражение. В гости к книжкам прилетели не только ребята из школьного лагеря, но и юные читатели, которые не смогли пройти мимо. Для них устроили грандиозное литературное лото "Библиотешник", посвященное – 200 летию со дня рождения русского литературоведа Александра Николаевича Афанасьева. Две отважные команды ринулись в бой: «Яблоко» против «Лето». Ребята вспоминали народные сказки, разгадывали хитроумные загадки и соревновались в знании устного народного творчества. Эмоции зашкаливали! Итог битвы оказался самым правильным и волшебным: ПОБЕДИЛА ДРУЖБА! Обе команды получили супер-призы — развивающие сказочные журналы, чтобы продолжать путешествие по миру книг уже дома. Праздник удался на славу! Сказки продолжаются, а двери Ольховской библиотеки всегда открыты для своих маленьких друзей!
У аграгарадку Трокенікі прайшоў аднадзённы пленэр мастакоў «Лета ў правінцыі. Сядзіба Мар'яна Богуша-Шышкі-2026». Аграгарадок Трокенікі стаў цэнтрам прыцягнення мастакоў не толькі з Астравеччыны, але і іншых куточкаў Беларусі. Адметна, што на пленэр завіталі Ганаровы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з 1998 па 2023 год, мастак і Заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімір Пракапцоў і вядомы беларускі мастак, графік, геральдыст і дызайнер кніг Уладзімір Васюк. На персанальных выставах знакамітых беларускіх мастакоў У. Пракапцова і У. Васюка, а таксама пачынаючага маладога творца – Канстанціна Внуковіча госці пленэра мелі рэдкую магчымасць захапіцца філасофіяй палотнаў і тонкай архітэктурай душы аўтараў. Асноўнай тэмай удзельнікаў пленэра сталі архітэктура старажытнай сядзібы, векавыя дрэвы парку і чароўная атмасфера беларускай глыбінкі. Мастакі імкнуліся перадаць унікальнае святло і фактуру месца, дзе прайшлі дзіцячыя гады майстра. Лепшыя работы, створаныя за гэтыя некалькі…
Сотрудники Островецкой районной библиотеки отправились в детский оздоровительный лагерь «Ласточка», чтобы подарить юным отдыхающим яркий праздник. Для ребят была подготовлена насыщенная развлекательно-игровая программа «Дружба — это я и ты, или Путешествие в страну дружбы». Ведущие предложили детям отправиться в воображаемое путешествие по волшебной стране, где главной валютой являются доброта, взаимовыручка и умение находить общий язык. После теории дружбы настало время для активных действий. На спортивной площадке «Весёлые старты» развернулись настоящие командные баталии: эстафеты на скорость и ловкость, интеллектуальные задания. Судейская коллегия отметила, что все команды показали отличную слаженность и командный дух. Завершился праздник торжественной церемонией награждения: грамоты за активное участие и волю к победе и медали «За умение дружить», которые стали для детей самым ценным трофеем, сладкие подарки, зарядившие всех отличным настроением до самого вечера. Мероприятие прошло на ура: ребята…