Каб мець магчымасць найбольш якасна адпавядаць запытам гасцей, прывіваць любоў да Астравецкага краю, выхоўваць у насельніцтва пачуццё патрыятызму супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі на працягу многіх гадоў узмоцнена працавалі ў пошукавай рабоце па збору мясцовых легенд, паданняў, фальклору, гісторыі Астравецкага раёна. Гэтыя абставіны далі новы штуршок бібліятэчнаму краязнаўству, якое выхоўвае грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, суседзяў, на падзеях з гісторыі нашых весак і пасёлкаў, дапамагае падняць нацыянальную свядомасць. Прапаганда краязнаўчага матэрыялу, якія тычацца малой радзімы, фарміруюць станоўчы імідж бібліятэк у наш высокатэхналагічны час.Астравеччына слынная маляўнічымі краявідамі. Аднак не толькі на люстэркі азёраў, квітнеючыя дываны палёў, ды шчодрыя лясы багата паўночная Астравеччына. Пралягаючы ля літоўскай граніцы, мяжуючы з Міншчынай і Віцебшчынай, славіцца яна багатым фальклорам, гісторыяй і архітэктурай.
Краязнаўчая дзейнасць Астравецкай раённай бібліятэкі рознапланавая: гэта пошук і набыццё дакументаў, іх апрацоўка, алічбоўка, размяшчэнне іх на сайце ўстановы, вядзенне даведачнага апарата. Арганізоўваюцца краязнаўчыя экспедыцыі, дзе занатоўваюцца ўспаміны старажылаў вёсак, запісваюцца відэаматэрыялы мясцовага фальклору, ствараюцца відэапрэзентацыі і слайд-шоу, якія затым выкарыстоўваюцца ў масавых мерапрыемствах. Прадаўжаецца работа па алічбаванню летапісаў вёсак. На сайце ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” можна пазнаёміцца з краязнаўчымі базамі дадзеных уласнай генерацыі.
Іх імёнамі названы вуліцы Астраўца
Гісторыка-культурныя каштоўнасці
Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна
Архітэктурная спадчына Астравеччыны — яркае адлюстраванне гісторыі нашага краю. Амаль кожны з аб’ектаў з’яўляецца жамчужынай матэрыяльнай культуры. Культавае дойлідства Астравеччыны вядома далёка за межамі раёна дзякуючы велічнаму касцёлу Святой Троіцы ў Гервятах, касцёлу Наведвання Божай Маці ў Гудагаі, Міхалішкаўскаму касцёлу Святога Міхаіла Архангела.
База дадзеных «Гісторыка-культурныя каштоўнасці Астравецкага раёна» дае характарыстыку 12 касцёлам, апісвае Траецкую царкву старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі і адзінага пауль што праваслаўнага Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы.
Інфармацыя ўзбагачана бібліяграфіяй і фотаздымкамі храмаў.
Траецкая царква старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі в. Стрыпішкі |
Летапісы вёсак
Чалавек пачынаецца з мясцовасці. Па-рознаму можа скласціся жыццё, але родная вёска, яе ваколіцы помняцца ўсё жыццё.
Мы прапаноўваем вам здзейсніць падарожжа па буйных і маленькіх вёсках Астравеччыны, даведацца аб узнікненні іх назваў, гісторыі эканамічнага і культурнага жыцця, слынных мясцінах і людзях.
Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце населеных пунктаў.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе дапаўняцца новымі звесткамі.
Гісторыя Спондаўскай бібліятэкі
Помнікі прыроды Астравеччыны
Унікальныя, незаменныя, каштоўныя ў навуковых і культурных адносінах прыродныя аб’екты ўзбагачаюць гісторыю мясцовасці. Маюцца такія і на Астравеччыне.
База дадзеных «Помнікі прыроды» раскрывае геалагічнае багацце нашага краю.
Інфармацыя ўтрымлівае дакладнае месцазнаходжанне геалагічных помнікаў прыроды мясцовага і рэспубліканскага значэння і іх фотаздымкаў.
Інфармацыя прадстаўлена ў алфавіце назваў.
Па меры паступлення БД будзе папаўняцца новымі звесткамі.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Астравеччыны
Прадмова
Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны ўжо сталі здабыткамі гісторыі, другія актыўна развіваюцца і сёння. Нацыянальная адметнасць, мастацкая дасканаласць і прыгажосць вырабаў выклікаюць цікавасць і ў наш інфармацыйны час.
Астравецкі край вельмі багаты на таленты. Ёсць сярод іх мастакі і разбяры па дрэве, майстры мастацкай вышыўкі і саломапляцення, ткачыхі і бондары. Працягваючы неўміручыя традыцыі жыватворнага народнага майстэрства, умельцы ствараюць арыгінальныя самабытныя рэчы.
Пазнаёміцца з мясцовымі майстрамі і іх вырабамі можна ў раздзеле “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Астравеччыны”.
Міжыгурская Людміла Баляславаўна
Фальклорная спадчына Астравеччыны ў архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі
Падарожжа па Астравецкаму раёну: гадавальнік Астравецкага лясгаса (в.Дрэвянікі), заказнік «Сарачанскія азёры», інфацэнтр па захаванню ласосевых рыб (аг. Варняны), касцёл Маці Божай (в. Дубок)
Легенды і паданні
База дадзеных «Легенды і паданні» створана на аснове апытання жыхароў раёна старэй 80-ці гадоў, якія з’яўляюцца вуснымі носьбітамі гісторыі краю. На працягу апошніх гадоў вёўся збор і сістэматызацыя занатаваных успамінаў, якія з’яўляюцца каштоўнасцю нематэрыяльнай культуры мясцовасці. Было здзейснена 7 экспедыцый у буйныя і дробныя вёскі Астравеччыны. Многія рэчы былі занатаваны і сістэматызаваны ў БД.
Матэрыял падаецца ў алфавіце назваў легенд.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе папаўняцца новымі звесткамі.
А ўсё паны! (легенда пра вёску Філіпаны)
Адкуль пайшла Страча (легенда пра вёску Страча)
Адкуль у вёскі імя (легенда пра вёску Бабраўнікі)
Легенда пра вёскі Альгіняны і Ізабеліна
Бацяновая гара (легенда пра гару ў вёсцы Трокенікі)
Бліканская гара (легенда пра гару ў вёсцы Індрубка)
У купальскую ноч здараюцца цуды (легенда пра купальскую чараўніцу)
Легенда пра вёску Новыя Якентаны
Вілія (легенда пра раку Вілія)
Легенда пра аграгарадок Гервяты
Глушачок (легенда пра возера ў вёсцы Вераб’і)
Дубы (паданне пра дуб на беразе ракі Страча)
Гісторыя вёскі Жукойні-Жалядскія
Легенда про озеро Бык возле хутора Комаровщизна
Озеро-голубь напоминает о мире (легенда про озеро Голубь)
Легенда про Островецкого цмока
Откуда пошло название реки Вилия?
Легенда пра возера Падкасцёлак бліз хутара Падкасцёлак
Пелегрында — «Мышыная нара» (Легенда пра вёску Пелегрында)
Легенда про Святоянский родник в Быстрице
Легенда пра Святы камень каля Вялікай Вёскі
Таямнiцы глухога возера (легенда пра возера Глухое)
Цудадзейная крынічка (легенда пра крынічку ў вёсцы Сыманэлі)
Чаму дзіця да года на руках носяць
Астравеччына літаратурная
Астравеччына слынная сваёй песеннасцю, яна стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў.
З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця Астравеччыны ў дадзеным раздзеле прадстаўлена творчасць таленавітых жыхароў Астравецкага раёна. Матэрыялы базы дадзеных «Астравеччына літаратурная» пададзены ў алфавітным парадку прозвішчаў.
Рэсурс змяшчае кароткія біяграфіі аўтараў і найбольш значныя творы, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе папаўняцца новымі звесткамі.
Брашура «Мой востраў радасці — Астравеччына» (да 555-годдзя г. Астраўца)
Вядомыя людзі Астравеччыны
Вучоныя Астравеччыны
База дадзеных «Вучоныя Астравеччыны» з’яўляецца фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя аб людзях, якія маюць навуковыя ступені, з’яўляюцца аўтарамі навуковых публікацый. БД «Вучоныя Астравеччыны» дазваляе атрымаць звесткі аб кожным таленавітым чалавеку нашага раёна, яго навуковых інтарэсах і працах, узнагародах і навуковых званнях.
Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе папаўняцца новымі звесткамі.
Бразевіч Святаслаў Станіслававіч
Знакамітыя людзі Астравеччыны
Вашай увазе прапануецца база дадзеных «Знакамітыя людзі Астравеччыны». Тут вы знойдзеце інфармацыю аб вядомых людзях раёна, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё мясцовасці.
Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе дапаўняцца новымі імёнамі.
Александровіч Віктар Францавіч
Валодзька Станіслаў Віктаравіч
Драўніцкія-парашутысты -эксперыментатары
Струміла Славамір Аляксандравіч
Людзі гонару Астравеччыны
Мужнасць. Подзвіг. Слава.
Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Дзеля асэнсавання гістарычнага значэння перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выхавання патрыятызму падрастаючага пакалення створана база дадзеных «Нашы землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».
Сабраны матэрыял аб ветэранах усяго Астравецкага раёна з апісаннем іх жыцця; ваенных падзей, сведкамі якіх яны з’яўляліся; преалічаны іх узнагароды.
Прадстаўленая інфармацыя размешчана ў алфавіце прозвішчаў, суправаджаецца бібліяграфіяй.
Па меры паступлення інфармацыі БД будзе дапаўняцца новымі імёнамі.
Калі вашы родзічы ўдзельнічалі ў партызанскіх баявых аперацыях на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, то магчыма вы знойдзеце іх тут — https://partizany.by/partisans/104665/
Ігнатовіч Мечыслаў Станіслававіч
Казначэева Францішка Генрыхаўна
Воінскія пахаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна
- 7 захаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца ў Астравецкім раёне. Сярод іх 5 брацкіх магіл — у п. Гудагай, аг. Варняны, Варона, Кемелішкі і в. Барані і 2 адзінкавыя магілы ў в. Жукойні і аг. Рымдзюны.
- 1 помнік савецкім воінам і партызанам (г. Астравец), 2 памятныя знакі расстраляным яўрэям (в. Быстрыца і аг. Міхалішкі), 1 памятны знак лётчыкам Пастаўскай авіяшколы ўсталяваны ў Астравецкім раёне.
- Больш за 1345 мясцовых жыхароў былі расстраляны ў гады нямецкай акупацыі ў Астравецкім раёне.
- 360 чалавек загінула ў Кямелішкаўскім гета 24 кастрычніка 1943 года.
Гісторыя чалавецтва, на жаль, гэта часта гісторыя войн. Войны здараліся розныя, людзі гінулі з абодвух бакоў. Але памяць аб загінулых з веку ў век захоўваецца жывымі.
Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.
Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.
База дадзеных «Воінскія захаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна» змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію. Рэсурс плануецца папаўняць па меры з’яўлення новай інфармацыі.
Пахаванне Грамадзянскай вайны. Адзіночная магіла Яўсеева Т.Я. |
Адзіночная магіла Канстовіча І.Б., які загінуў у Афганістане |
Воіны-інтэрнацыяналісты Астравецкага раёна
Спискок воинов-интернационалистов Островецкого района
Відэарэсурсы
15.02.2024
Воспоминания воина-интернационалиста Ивана Липского, участника боевых действий, о своём погибшем товарище Иосифе Констовиче
Мероприятия в районной библиотеке с участием воина-афганца Степана Титка 15.02.2023 г.
Наша боль Афганістан