Объекты, места, достопримечательности

54.668540 | 26.367590

Марыянская кальварыя

Кожны год у першую нядзелю ліпеня ў Дубку праходзіць свята, падчас якога сотні вернікаў праходзяць па 7 станцыях Марыянскай кальварыі. Фэст адкрываецца ўрачыстай службай у драўляным касцёле. Пабудаваны храм у традыцыях народнага драўлянага дойлідства.

Каля касцёла на канструкцыі з двух драўляных слупоў вісіць звон, на баку якога можна прачытаць дароўны надпіс ад дырэктара фабрыкі з Катавіц, звон быў падораны касцёлу ў 1934 г. і важыць 40 кг. Пасля службы ў касцёле вернікі праходзяць усе станцыі з малітвай.

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, в. Дубок
Марыянская кальварыя ўяўляе сабой комплекс збудаванняў і станцый: касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1929 г.), капліца-пахавальня (1936 г.), капліца-грот (1936 г.), капліца-брама (1936 г.).

Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.

QR - третий блок
Вы можете построить маршрут до интересующего объекта в своём смартфоне. Для части объектов готовятся аудиоэкскурсии, которые специально записали актёры белорусских театров.

Галерэя малюнкаў

Экспарт: