На плошчы 64 кв. м размешчаны наступныя раздзелы экспазіцыі:
- Дзейнасць І.А. Гашкевіча. Экспазіцыя займае цэнтральнае месца музея. Тут размешчаны копіі дакументаў, фотаматэрыялы, памятныя падарункі японцаў.
- Адам Мальдзіс і вядомыя землякі. У экспазіцыі знаходзяцца асабістыя рэчы Адама Мальдзіса: школьныя сшыткі з сачыненнямі, характарыстыка, рукапісы кніг і тэлеперадач, фатаграфіі, візітныя карткі, граматы, падзякі.
- Вайна на Астравеччыне. Аснову экспазіцыі складаюць фотаматэрыялы аб ветэранах вайны. Сярод экспанатаў унікальныя дакументы жыхароў Астравеччыны.
- Гісторыя школы. На стэндах размешчаны фатаграфіі гісторыі школы з 1954 года. Захаваліся старыя падручнікі.
- Нумізматыка. У экспазіцыі баністыка 19-га стагоддзя; прадстаўлена эвалюцыя грашовых адзінак Беларусі; размешчаны манеты розных краін.
- "Хатка беларуская". Экспанаты прадстаўляюць жыццё людзей на тэрыторыі Астравеччыны з пачатку XX стагоддзя.
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, г. Астравец, вул. Ленінская, 4
На плошчы 64 кв. м размешчаны наступныя раздзелы экспазіцыі
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением “QR-гид”.
Вы можете построить маршрут до интересующего объекта в своём смартфоне.
Для части объектов готовятся аудиоэкскурсии, которые специально записали актёры белорусских театров.