

Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна аддаленых адзін ад аднаго і маланаселеных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.
З 2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліёбус). Бібліёбус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.
Функцыі бібліёбуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.
Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца па 16 маршрутах згодна з графікам выездаў. Бібліятэкар бібліёбуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.
Графік выездаў бібліобуса на верасень 2025 года
| Дата выезда | Назва населенага пункта | 
| 08.09 | Трайгі. Мікшаны. Дайлідкі | 
| 09.09 | Масцяны. Вераб’і. Сенюці. Петрашышкі. Ласі. Сідарышкі. | 
| 10.09 | Дубнікі. Карвэлі. Філіпаны | 
| 16.09 | Каценавічі. Заборцы. Маркуны. Завідзіненты | 
| 17.09 | Завельцы. Гялюны. Гіры | 
| 18.09 | Вашкуны. Чэхі. Бабраўнікі | 
| 22.09 | В. Якентаны. Альгіняны. Ізабеліна | 
| 23.09 | М. Гудагай. Лазоўка. Індрубка. Г.Астравец, вул. Слабодка | 
| 24.09 | Больнікі. Газа | 
| 29.09 | Быстрыца. Петраполь. Жарнэлі | 
| 30.09 | Г. Астравец, вул. Кавалі. Ліпнішкі. Едаклані. Кумпяны | 
 
       
      