
Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна аддаленых адзін ад аднаго і маланаселеных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.
З 2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліобус). Бібліобус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.
Функцыі бібліобуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.
Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца па 11 маршрутах згодна з графікам выездаў. Бібліятэкар бібліобуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.
Графік выездаў аўтабібліятэкі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”
|
Дата выезда |
Назва населенага пункта |