Карыстальнікі маюць права:
- атрымліваць у часовае карыстанне кнiгi, іншыя творы друку i матэрыялы з фондаў бібліятэк;
- асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэк, маюць права карыстацца толькі чытальнымі заламі бібліятэк.
Абавязкі карыстальнікаў:
- Пры зanicе ў бібліятэку грамадзяне прадстаўляюць пашпарт альбо дакумент, які яго замяняе, паведамляюць звесткі, якія неабходны для афармлення фармуляра. Дзеці i падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку на аснове дакументаў, .якія прадстаўляюць ix бацькі, установы ці асобы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца;
- Пры запісе ў бібліятэку чытач павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай i пацвердзіць згоду на ix выкананне cвaiм подпісам на фармуляры чытача;
- Чытач можа атрымаць на дом, як правіла, не болей 5-ці кніг i іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён;
- Чытачы абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў:своечасова вяртаць выданні ў вызначаны бібліятэкай тэрмін, не выносіць кнігi з памяшкання бібліятэкі, калі яны не запісаны ў фармуляры чытача. Пры атрыманні кніг, iншых твораў друку i матэрыялаў, чытачы павінны паведаміць бібліятэкару аб выяўленых у кнігax дэфектах, а бібліятэкар naвiнeн зрабіць на кнiгax адпаведныя паметкі;
- Дарослыя чытачы, а таксама вучні 4-га i старэйшых класаў, распісваюцца за кожны экзэмпляр выдання, атрыманы ў бібліятэцы;
- Чытачы, якія страцілі кнiгi, іншыя творы друку i матэрыялы з фондаў бібліятэк або нанеслі iм шкоду, павінны замяніць ix тaкiмi ж твopaмi друку i матэрыяламі ці ix кonіямi. Магчыма замена дакументаў iншымi, прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі;
- За парушэнне правілаў карыстання бібліятэкай, адміністрацыя ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” вырашыла пазбаўляць чытачоў права карыстання бібліятэкай тэрмінам у адзін месяц.
Абавязкі бібліятэк па абслугоўванню карыстальнікаў:
- Інфармаваць чытачоў аб ycix відах паслуг, якімі забяспечвае бібліятэка, у т.л. платных. Пералік платных паслуг i прэйскуранты цэн на ix размяшчаць на дошках інфармацыі;
- Забяспечваць высокую культуру абслугоўвання чытачоў;
- Ствараць чытачам спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы;
- У выпадку, калі ў фондах адсутнічаюць неабходныя чытачам дакументы, бібліятэка абавязана запрошваць ix па міжбібліятэчнаму абанементу з іншых бібліятэк;
- Сістэматычна сачыць за своечасовым зваротам у бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў.